З пашанай да зямлі працуе механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Уладзімір Даўгучыц

У дзень, калі быў зроблены здымак, механізатар ААТ “Лань-Нясвіж” Уладзімір Даўгучыц займаўся падрыхтоўкай глебы пад сяўбу кукурузы на трактары МТЗ-3522 з культыватарам АКШ-7,2.

Зараз Уладзімір Уладзіміравіч заняты на падвозцы вады для запраўкі апрысквальнікаў пасеваў хімікатамі. У яго рабочым арсенале таксама сяўба збожжавых, грэчкі, падрыхтоўка глебы да сяўбы буракоў і розныя іншыя работы, з якімі ён спраўляецца паспяхова і добрасумленна.

Да гонару механізатара, нядаўна ён увайшоў у лік пераможцаў спаборніцтва на веснавой сяўбе сярод трактарыстаў-машыністаў, якое праводзіў РК прафсаюза работнікаў АПК. Уладзімір Даўгучыц стаў адным з лепшых на сяўбе збожжавых.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.