Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.5 |
Погода 13 °C

“Атамны” салдат адзначыў 90-годдзе

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 02.06.2020

У мінулую пятніцу з нагоды 90-гадовага юбілею віншаванні прымаў жыхар вёскі Сейлавічы Канстанцін Канстанцінавіч Троська. Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, увагі і клопату родных яму пажадалі старшыня і бухгалтар Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі і Леакадзія Чурак.

Канстанціна Канстанцінавіча Троську віншуюць старшыня і бухгалтар Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Генадзь Пашкоўскі і Леакадзія Чурак

У далёкім 1954 годзе Канстанцін Канстанцінавіч пасля заканчэння школы афіцэраў запасу праходзіў практыку ў Жыткавічах у дывізіі рэзерву Вярхоўнага камандавання Беларускай ваеннай акругі. І вось загад: брыгаду, у якой служыў юнак, адну з дывізіі, накіраваць на манеўры ў Арэнбургскі стэп. Раён дыслакацыі — станцыя Тоцкая.

А ў сяле Тоцкае — моцная спякота, да 40 градусаў, не хапала пітной вады, нармальнай ежы. Заняткі праводзіліся раніцай і вечарам. Усё лета рыхтаваліся да манеўраў. Тут ужо іх удзельнікі даведаліся якіх — атамнага вучэння, паветранага выпрабавання першай савецкай атамнай зброі.

Калі ў Тоцкім Арэнбургскай вобласці 14 верасня ўпершыню ўзвіўся над палігонам крывава-чорны атрутны атамны грыб, у невялікім паведамленні ТАСС указвалася мэта выпрабаванняў — “вывучэнне дзеяння атамнага ўзрыву”. На людзях, жывёле, тэхніцы. Гэтага не было ў паведамленні, але так было на самай справе.

Шмат гадоў ураджэнцу Нясвіжчыны прыйшлося маўчаць пад пагрозай пакарання за парушэнне падпіскі аб захоўванні ў сакрэце ўсяго, што давялося яму ўбачыць, што вынесці і сведкам чаго быць.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!