Паэтыка Барадуліна праз прызму перакладу

Рыгор Барадулін на дадзены момант з’яўляецца апошнім беларусам, атрымаўшым ганаровае званне “Народны паэт Беларусі”.

Па яго біяграфіі можна здымаць кінастужкі. Жыццё паэта было насычана плённай працай на карысць краіны, мовы, у ім было шмат яскравых сустрэч з вядомымі паэтамі, празаікамі, культурнымі і дзяржаўнымі дзеячамі. Рыгор Іванавіч прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у 1984 годзе. Пазней, у 2004, паэт пабываў  на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане ў пантыфіка Яна Паўла II. Паверце, што адкрыўшы для сябе жыццёвы і творчы шлях нашага вядомага земляка, вы знойдзеце шмат чаго цікавага, адметнага і неверагоднага.

Рыгор Барадулін пачаў сваю творчую дзейнасць у далёкім  1953 годзе: у газеце “Чырвоная змена” выйшла нізка яго першых вершаў. Далей адзін за другім выходзілі зборнікі вершаў паэта, першым з якіх быў “Маладзік над стэпам”, у якім малады аўтар акрэсліў скразныя тэмы сваёй далейшай творчасці: вобраз маці, радзімы і любоў да яе, яе народа. За сваю творчасць у гэтым кантэксце Рыгор Іванавіч атрымаў шмат узнагарод і прэмій на дзяржаўным узроўні.

У пазнейшай творчасці паэт звярнуўся  да рэлігійнай тэмы, біблейскіх матываў. І тут нашага героя таксама чакаў творчы поспех, вяршыняй якога можна лічыць той факт, што ў 2006 годзе Рыгор Іванавіч быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію за зборнік малітоўнай паэзіі “Ксты”. Яго можна знайсці ў інтэрнэце. Раю ўсім, хто можа доўга, удумліва і разважліва чытаць паэзію, неадкладна звярнуцца да яго прачытання.

Апошнім жа зборнікам аўтара, які ён лічыў самым галоўным у жыцці, быў “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна”, прысвечаны сваёй малой радзіме, яе жыхарам, мове,  яе адметнасцям і гаворкам. Паэт вельмі любіў свой край і прысвяціў шмат цікавых твораў гэтай тэме.

Я для свайго перакладу выбраў верш на адну з любімых тэм аўтара. Верш прысвечаны беларускаму народу, у якім паэт спрабуе дакладна і справядліва акрэсліць якасці беларусаў, іх характар, здольнасці.

 

Мы больш сваёй ахвярнасцю

вядомы,

Мы, беларусы,

Мы — народ такі.

Ахвотна забываем, што мы,

Хто мы.

Згадаюць

Нашай памяці вякі!

    

Мы сціпласцю сваёй

здаўна вядомы,

Саміх сябе хваліць нам не з рукі.

Хай слабакі

Аж падаюць ад стомы,

На плечы ўзяўшы

Пыхі мех цяжкі.

    

Мы ўсім сваёй гасціннасцю

вядомы,

Надзейныя сябры і дружбакі.

I госць, і падарожны ў нас

Як дома.

А злым і травы колюцца ў бакі.

    

Гатовы ўсё аддаць —

I тым багаты,

Мы, беларусы,

Мы — народ такі.

Што з краю небяспекі нашы хаты.

Пра гэта

Не забудуць чужакі!

Рыгор БАРАДУЛІН.

 

 

Самозабвением мы всем

известны,

Мы, белорусы,

Мы — народ таков.

Не вспомним, что мы,

Кто мы повсеместно.

Нас упомянут

В памяти веков!

 

Мы своей скромностью

давно знакомы,

Самих себя хвалить нам не с руки.

Пусть слабаки

Хоть валятся в истоме,

Взвалив на плечи

Гордости мешки.

 

Гостеприимством издавна

известны,

Надежные товарищи, друзья.

И для гостей всегда

найдем мы место.

Но злым и травы колются в бока.

 

Готовы всё отдать —

И тем богаты,

Мы, белорусы,

Мы — народ таков.

Что неприступны будут наши хаты,

Всё это в память

Вбито чужаков.

Перевод Андрея Козела.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.