Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 6 °C

У Вялікай зале музея-запаведніка адкрылася неардынарная выстава

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 23.06.2020

Неардынарная выстава адкрылася ў Вялікай зале музея-запаведніка. На ёй сабраны паштоўкі-карціны з гісторыяй беларускага мястэчка, якое сёння ўжо не існуе. Гродзенскі мастак Алесь Сураў у сваіх творах змог перадаць каларыт гэтага населенага пункта. У кожным творы адчуваецца дынаміка жыцця простых         людзей, іх штодзённыя клопаты, радасці і перажыванні.

Аўтар паказвае гісторыю мястэчка як цэнтра своеасаблівай культуры і побыту, дзе важную ролю адыгрываў этнічны склад. У пачатку ХХ ст. гэта былі яўрэі, колькасць якіх складала каля 80 % насельніцтва. Іх традыцыі і культура значна ўплывалі як на знешні, так і на ўнутраны выгляд мястэчка.

Мастак адзначае, што яго работы хоць і аб’яднаны адной тэмай, але паказваюць рознабаковыя карціны жыцця. У адных — гумар і сатыра, у другіх — штодзённая мітусня, а ў некаторых — вельмі сур’ёзныя і глыбокія пытанні…

Нязвыклым з’яўляецца тэхніка і матэрыял твораў. Напрыклад, рамай для карціны “Стары кравец” з’яўляецца стальніца ад швейнай машынкі, а карціну “Сара. Дачка Зэгармайста” сімвалічна атачаюць старыя цыферблаты… Кожны твор Алеся Сурава — гэта не толькі каларыт, але і філасофія міжваеннага мірнага жыцця.

Выставу “Паштоўкі з мястэчка” можна будзе наведаць да 15 лістапада.

Ірына МІЛІНКЕВІЧ,

старшы навуковы супрацоўнік НГКМЗ “Нясвіж”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!