Аб кантролі над узбраеннямі

Пагроза разбурэння глабальнай сістэмы кантролю над узбраеннямі ўжо стала рэальнасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу. Ён адзначыў, што сутыкненні геапалітычных інтарэсаў звышдзяржаў падаграваюць тлеючыя і параджаюць новыя лакальныя канфлікты.

“Мілітарызацыя Усходняй Еўропы і актывізацыя ваеннай дзейнасці, у тым ліку каля нашых граніц, ні да чаго добрага не вядзе”, — перакананы Прэзідэнт. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь выступае актыўным удзельнікам працэсу ўмацавання міжнароднай бяспекі.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.