Меню
Курс $  3.07 | €  3.48 | ₽100  3.86 |
Погода 22 °C

Калі вы заблукалі ў лесе…

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.08.2020

Штогод у лясах нашай краіны губляюцца дзясяткі беларусаў. Хтосьці, паблукаўшы 2-3 гадзіны, знаходзіць дарогу самастойна, а кагосьці прыходзіц-ца шукаць усім светам.

Часцей за ўсё праблемы з арыентаваннем ўзнікаюць у людзей сталага ўзросту. Да іх на дапамогу прыходзяць ратавальнікі, міліцыя, ляснікі і жыхары навакольных вёсак. Таму, збіраючыся ў лес, выратавальнікі раяць выконваць наступныя правілы:

— перад выхадам у лес вывучыце карту мясцовасці. Вазьміце з сабой тэлефон, лекі, запас ежы і вады. Для таго, каб не згубіцца, калі вы ідзяце кампаніяй, можна скарыстацца свістком. Яго гук чутны за 2-3 кіламетры;

— звяртайце ўвагу на ўмовы надвор’я: у пахмурнае над-  вор’е паход лепш перанесці на другі раз;

— апранайце яркую вопратку. Не перашкодзіць чырвоная кепка, касынка або любы прыкметны прадмет;

— не адпраўляйцеся ў лес у адзіночку;

— паведаміце родным пра выбраны маршрут і прыкладны час вяртання, своечасова пра-інфармуйце іх, калі планы змяніліся;

— перш, чым паглыбіцца ў лес, звярніце ўвагу на сонца, запомніце, з якога боку яно размешчана. Калі сонца справа, то пры выхадзе ў тым жа кірунку з лесу трэба, каб яно апынулася злева.

Калі вы заблукалі ў лесе, першае, што неабходна зрабіць, — зарыентавацца на мясцовасці. Паспрабуйце вызначыць, дзе можна знайсці ваду і агонь, каб абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег. Калі ў вас ёсць з сабой мабільны тэлефон, набярыце нумар службы выратавання і паведаміце, з якога населе-нага пункта і якога раёна ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце вакол сябе. Калі вы апынуліся ў лесе без тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, — спыніцеся і супакойцеся. Па магчымасці, піце ваду і рухайцеся да мэты. Галоўнае для вас — выйсці да людзей, таму шукайце лініі электраперадачы, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб’ектаў, ідзіце ўздоўж і вы абавязкова зной-дзеце людзей. Не варта выбірацца з лесу ноччу: пачынае цямнець — лепш займіцеся ўладкаваннем месца для начлегу. Зрабіце прытулак з галін дрэў, падручных матэрыялаў. Карысны факт: ліст газеты, засунутай пад вопратку — паменшыць цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, набітая пад вопратку. Арганізуючы начлег, паклапаціцеся, каб тыя, хто шукаюць вас, не прайшлі міма — павесьце на кусты кепку, насоўку або ліст паперы, абламайце галінкі, каб прыцягнуць увагу.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!