Не проста палітычная падзея

Выбары — не проста палітычная дзея ў нашай краіне, да якой кожны чалавек не павінен заставацца раўнадушным. Трэба зазначыць, што для многіх, у тым ліку і ў нашым раёне, дзень выбараў становіцца сапраўдным святам, калі аб’ядноўваецца сям’я, калі сустракаюцца добрыя знаёмыя і сябры.

У нашым раёне работнікі ўстаноў культуры вырашылі ўпрыгожыць свята цікавымі мерапрыемствамі, падчас якіх можна будзе адпачыць і дарослым, і дзецям. На выбарчых участках будуць працаваць выставы, артысты аматарскай творчасці запросяць на канцэрты, пройдуць майстар-класы народных умельцаў.

Падрабязней аб праграме культурных мерапрыемстваў на кожным выбарчым участку вы даведаецеся з наступнага нумара газеты.

«НН».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.