Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Па вытворчасці малака, жывёлаводы раёна дасягнулі новых рубяжоў

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 15.08.2020

Як бачна са зводкі па вытворчасці малака, жывёлаводы раёна па выніках работы шасці месяцаў 2020 года дасягнулі новых рубяжоў. Аб’ём валавой прадукцыі перавысіў леташні паказчык на 8,5 %. І калі ў першым паўгоддзі 2019-га было атрымана трохі болей за 68 тысяч тон малака, то сёлета — больш за 74 тысячы тон. Плюс склаў 5831,7 тоны. Па тэмпах росту да ўласных леташніх паказчыкаў на першае месца выйшла ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, на другое — ААТ “17 Верасня”, на трэцяе — ААТ “Лань-Нясвіж”. У фізічнай вазе найбольш прыбавілі малака “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+1572,8 т), “17 Верасня” (+925,7 т) і ААТ “Новае жыццё” (+736,1 т). Наогул жа самыя поўныя “малочныя рэкі” — у СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і “Грыцкевічы”.

У чэрвені валавая вытворчасць малака вырасла на 8,6 %. У т.л. у “Нясвіжскім райаграсэрвісе” тэмп росту дасягнуў         132,3 %, “17 Верасня” — 124,7 %, “Лань-Нясвіж” —  122,9 %, “Новым жыцці” — 115,3 %.

Сярэдні надой на адну фуражную карову склаў па раёне 4148 кг. Павялічыўся на 251 кг або на 6,4 %. Найбольш прадуктыўнасць кароў вырасла ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, “17 Верасня”, “Новым жыцці” і “Грыцкевічах”. Іх плюсы ў кіла-грамах бачны са зводкі. А вось па працэнтах росту да ўласных леташніх паказчыкаў сітуацыя некалькі змянілася: калі “Нясвіжскі райаграсэрвіс” і     “17 Верасня” захавалі свае першае і другое месцы адпаведна, то на трэцяе выйшла “Лань-Нясвіж”, на чацвёртай пазіцыі — “Новае жыццё”. Прыемна адзначыць такі факт: у мінулым годзе тры гаспадаркі не дацягвалі да паўгадовага надою ад каровы ў 3 тысячы кілаграмаў, сёлета такіх няма. Маем восем 3-тысячнікаў, у чатырох сельгаспрадпрыемствах надаілі больш чым па 4 тысячы. СВК “Агракамбінат Сноў” мае 5541 кілаграм малака на карову, а на малочнатаварным комплексе “Сычы” гэтай гаспадаркі надаілі па 5851 кг.

У чэрвені ад кожнай каровы па раёне было надоена па       708 кг малака (+47 кг або 7,1 %).     У т.л. у “Агракамбінаце Сноў” — па 894 кг, “Грыцкевічах” —     803, “Новым жыцці” — 795, ААТ “Гарадзея” — 730, ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі” — 719 кг.        Большай прыбаўкі прадуктыўнасці дабіліся жывёлаводы “Нясвіжскага райаграсэрвіса” (+147 кг), “17 Верасня” (+129 кг), “Новага жыцця” і “Лань-Нясвіж” (па +93 кг).

На 1 працэнт вырасла сёлета таварнасць малака — за кошт васьмі гаспадарак, якія павялічылі свой паказчык. У т.л. “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — на 7,1 %, “Лань-Нясвіж” — на 5,6 %, “17 Верасня” — на 2,3 %, “Грыцкевічы” — на 0,9 %, “Агракам-бінат Сноў” — на 0,7 %.

Наступная зводка сведчыць аб справах у мясным цэху раёна. Вытворчасць свініны, ялавічыны і птушкі дасягнула за 6 месяцаў 23468,7 тоны (+1425,7 т  або 106,5 % да ўзроўню 6 месяцаў мінулага года). Значную прыбаўку далі “Агракамбінат Сноў” (+971,1 т), “Лань-Нясвіж” (+148,4 т), “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+107,6 т), “Новае жыццё” (+84,2 т).

Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці (вырошчвання) буйной рагатай жывёлы склаў па раёне 107,5 %. Атрымана яе 8232,1 т. Сярэднясутачная прывага адной галавы на вырошчванні і адкорме дасягнула 838 грамаў (была 794 г). У шасці гаспадарках, уліч-ваючы племпрадпрыемства, гэты паказчык вышэй за сярэдні па раёне. Асабліва вызначыліся жывёлаводы СВК “Агракамбінат Сноў”, якія дабілі-ся прыбаўлення ад- кормкаў у вазе 1027 грамаў — гэта на 78 г болей леташняга. І калі ў мінулым годзе ў пяці сельгаспрадпрыемствах прывага буйной рагатай жывёлы была 600 грамаў з “хвосцікам”, то цяпер — толькі ў трох, у астатніх яна вышэй. У працэнтных адносінах да ўласных паказчыкаў сутачнай прывагі найбольш прыбавілі “Нясвіжскі райаграсэрвіс” (+17,9 %),  “17 Верасня” (+12,8 %), “Новае жыццё” (+12,3 %), “Лань-Нясвіж” (+10,4 %), “Агракамбінат Сноў” (+8,2 %). У чэрвені сярэднясутачная прывага па раёне вырасла да 859 грамаў (+7,6 % да чэрвеня 2019 г.). Асабліва парадавалі жывёлаводы “Агракамбіната Сноў” і “Новага жыцця”, якія за месяц вывелі гэты паказчык на 1067 грамаў.

Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці (вырошчвання) свіней склаў па раёне 110,4 %. Свініны атрымалі 8014,5 тоны. У т.л. у “Снове” — 5437,4 т, павялічыўшы свой вынік на 12,1 %. У ААТ “Сейлавічы” рост — 116,3 %. Сярэднясутачная прывага на вырошчванні і адкорме па раёне пераадолела пэўны рубеж — у 700 грамаў — і выйшла на 706 г, што больш леташняга на 62 г. Новы рубеж узялі і снаўчане: замест мінулагодніх 773 тут стала 858 грамаў.

Мяса птушкі з пачатку года атрымана 7222,1 тоны. Рост да леташняга ўзроўню — 101,4 %, у т.л. у чэрвені — 104,1 %.

Па стане на 1 ліпеня буйной рагатай жывёлы на фермах і комплексах раёна налічвалася амаль 71 тысяча галоў. Тэмп росту да 2019 г. — 102,5 %, у т.л. у ААТ “Лань-Нясвіж” — 107,5 %, у ААТ “Новае жыццё” — 107 %, ДСГУ “Нясвіжская сортавы-прабавальная станцыя” — 106,4 %. Кароў у малочным статку на 1 ліпеня было без малога 18 тысяч. Колькасць іх вырасла на 245 галоў, у т.л. 40 кароў увялі ў “Лань-Нясвіж”, 31 — у “Нясвіжскіх Астроў-ках”, 29 — у “ЭБ “Свеклавічная”. Свіней на комплексах і фермах налічваецца 71,7 тысячы галоў. Тэмп росту — 101,5 %. Асабліва прыбавілі ў параўнанні з леташнім свінаводы Лані (+818 галоў).

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!