Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Прайшло чарговае пасяджэнне жаночага клуба “ЛедзіROOM”

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 02.08.2020

Гэты пахучы пачастунак любяць усе аматары салодкага. А ці ведаеце вы, колькі яму гадоў? Ні больш ні менш, як амаль 500, а ў свеце 11 ліпеня з 1994 года адзначаецца Міжнародны дзень шакаладу. Гэтай прыемнай тэме было прысвечана чарговае пасяджэнне жаночага клуба “ЛедзіROOM” пры раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Прыгожа аформленая зала з букетам гартэнзій, вясёлыя шарыкі, маляўнічыя каробкі цукерак і накрыты для чаю стол, а таксама нязмушаная абстаноўка і прыветлівыя твары прысутных стваралі адпаведную атмасферу. Сімпатычная вядучая Аксана Кунаш парадавала гасцей цікавым аповедам пра гісторыю шакаладу. Яшчэ племя ацтэкаў вырошчвала невядомыя дзікія плады, якія потым падсалоджвалі і варылі, пазней пачалася тэхналагічная вытворчасць какавы, перапрацоўка якой і прынесла свету сёння вядомы ва ўсіх варыяцыях шакалад. Ініцыятарамі смачнага працэсу выступілі французы, якія, дарэчы, у перыяд калядных канікул з’ядаюць 1750 тон шакаладу. За імі ідуць швейцарцы, дзе на душу насельніцтва прыходзіцца 10,4 кг цудоўнага ласунку ў год. Далей ім захапляюцца нарвежцы, аўстрыйцы і немцы.

А яшчэ вядомы цікавы факт з гісторыі шакаладу. У 1569 го-дзе каталіцкая царква забарані-ла яго ўжыванне на перыяд посту. Да папы рымскага прыслалі ганца, які даў яму выпіць гарачы шакалад. Свяцейшыне напой спадабаўся і ён вырашыў дазволіць яго ўсім.

Калі гаварыць пра карысць шакаладу, то ў яго шмат станоўчага: горкі стымулюе сінтэз эндарфіну (гармону радасці), мае аксідантныя ўласцівасці, какава далікатна абцягвае тонкай плёнкай эмаль зубоў, здымае раздражненне ў чалавека, станоўча ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму, утрымлівае вітаміны групы В і мінеральныя рэчывы. А дамы могуць выкарыстаць какава-масла для масак на твар, пасля чаго скура становіцца эластычнай. А яшчэ ёсць піва і сала ў шакаладзе, апошняе падаюць у рэстаранах Львова. Дарэчы, там жа дзейнічае музей шакаладу, які наведала ўдзельніца нашага жаночага клуба Аліна Гурына. Там яна пазнаёмілася з вытворчым працэсам, прадэгуставала салодкую прадукцыю ў розных варыянтах, набыла сувенірныя фігуркі. А ў Лондане выпускаюць нават тэрмітаў і цвыркуноў у шакаладзе.

У перыяд какава-паўзы Аксана Кунаш прапанавала гасцям цікавую гульню: бярэш шакаладную цукерку і разам з ёй характарыстыку на паперы. Дарэчы, супадзенні атрымаліся амаль ва ўсіх. Прыемным было і чаяванне з пахучымі травамі, якія прынесла ў заварніку Алена Шаблоўская. Яна, між іншым, захапляецца зборам натуральных карысных траў і прыходзіць з імі на мерапрыемствы. Акрамя таго, і яе варэнне мае складаны і нечаканы састаў.

Удзельнікі пасяджэння прыгатавалі розныя ласункі з какавай і шакаладам, што, вядома, прыйшлося даспадобы ўсім. Радаваліся і дзеці Валянціны Шчарбаковай, мнагадзетнай маці, і яе дачкі Кацярыны, якая таксама была са сваімі маленькімі гадаванцамі. Падвялі вынік і дарослыя: Алена Бакшанская, Аліна Гурына, Таццяна Бакшанская з захапленнем выказаліся аб цудоўным пася-джэнні і яго незвычайнай тэме. Словам, няхай у нас ва ўсіх усё будзе ў шакаладзе!

Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!