Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Рыхтуемся да 1 верасня

Наталья Ермошенко 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 25.08.2020

Настаюць апошнія жнівеньскія дні, а значыць — ідзе апошняя падрыхтоўка школьнікаў і іх бацькоў да пачатку навучальнага года.

У сувязі з гэтай важнай падзеяй карэспандэнты “НН” наведалі “Універмаг” КУП магазін № 3, у якім прадаюць дзіцячыя тавары, і даведаліся, у што і за колькі апранаюцца юныя школьнікі.

Сучасная школьная форма — гэта важны момант для кожнага дзіцяці, адзін з элементаў, якія выхоўваюць яго дысцыплінаванасць. Для малодшых класаў бацькі звычайна выбіраюць касцюмы ў поўным камплекце, напрыклад: штаны, кашулю, камізэльку, пінжак ці спадніцу, блузку, жакет. У той час як старэйшым дзецям купляюць толькі асобныя элементы адзення.

Школьная адзенне для дзяўчынак у краме прадстаўлена такімі беларускімі брэндамі, як ААТ “Брэсцкая швейная фабрыка “Надзея”, ЗАТ “Калинка, ААТ “Швейная фірма “Лона”, ТАА “Бель Бімба”.

Для хлопчыкаў прапануюцца касцюмы, пінжакі, камплекты, камізэлькі, штаны, якія можна дапоўніць кашулямі, джэмперамі, гальштукамі. Касцюмы для хлопчыкаў прапанаваныя ў чатырох розных групах з дадатковымі прыбаўкамі па лініі таліі, мадэлі штаноў — з рэгулятарам шырыні пояса. Добры крой — гэта не толькі аснова прыгожага вырабара, але і зручнага. Вытворцы школьнай формы для хлопчыкаў — ААТ “Камінтэрн”, ААТ “Славянка”, ААТ “БелКредо”, ААТ “Жлобінская швейная фабрыка”.

Адзенне ў асноўным прадстаўлена з натуральнай тканіны, не лічачы верхніх элементаў касцюмаў: яны з паўнатуральных валокнаў, каб рэчы хутка ня знашваецца. Колеравая палітра прадстаўлена шырокая: ад чорных да светла-шэрых тонаў, але асаблівым попытам па-ранейшаму карыстаецца школьная форма цёмна-сініх адценняў. А сумкам дзеці аддаюць перавагу якасныя заплечнікі.

Па прыкладным падлікамі на экіпіроўку школьнікаў малодшых класаў, улічваючы набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прыладаў, бацькам даводзіцца выдаткаваць ад 180 да 450 рублёў, для старшакласнікаў спатрэбіцца сума ад 220 да 510 рублёў.

Для тых, хто яшчэ не паспеў сабраць дзіця, прыемная навіна: у краме праходзяць зніжкі: ад 25 да 40 % на школьную форму і да 30 % на скураны абутак.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!