Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

У СВК “Агракамбінат Сноў” адзначылі дажынкі

Наталья Ермошенко 4 года назад 0 0

У мінулую суботу ў СВК “Агракамбінат Сноў” адзначылі дажынкі. Жыхары аграгарадка сабраліся, каб прывітаць гаспадароў палёў — механізатараў, вадзіцеляў, спецыялістаў. Для іх гэты дзень мае асаблівае значэнне, бо праца ў полі, бітва за ўраджай — гэта іх жыццё. А працаваць, дарэчы, снаўчане ўмеюць. Яны цэняць кожны дзень, бо ведаюць — падчас уборкі кожная хвілінка   бывае на вагу золата. У гэтым годзе, як заўсёды, сельгаспрадпрыемства — лідар жніва-2020 Мінскай вобласці.

На свята да хлебаробаў прыехалі пачэсныя госці — першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, дырэктар ААТ “17 Верасня” Арцём Шастапёраў, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Святлана Антончык. Старшыня праўлення СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман падвёў вынікі жніва. На свяце былі ўручаны ўзнагароды Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харачаванні, прафсаюза, СВК “Агракамбінат Сноў”  і грашовыя прэміі 119  яго працаўнікам.

Першы каравай — пачэсным гасцям і гаспадарам свята

Працаўнікі СВК «Агракамбінат Снов» вітаюць сваіх перадавікоў

Мікалай Радаман уручае Ганаровую грамату сельгаспрадпрыемства механізатару Сяргею Вайняку

Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама  механізатару Ігару Праневічу (справа) уручае намеснік старшыні Аляксандр Балцянкоў

Ганаровую грамату Нясвіжскага райвыканкама атрымаў аграном Яўген Пекарчык

Старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Святлана Антончык віншуе са святам слесара Сяргея Пупыкіна

Першае месца сярод камбайнераў заняў Сяргей Вайняк. Ён на камбайне “Лексіён-760” убраў  287 га, намалаціў 2461 т збожжа. На другім месцы — Ігар Праневіч (201 га, 2425,4 т). Трэцім прызёрам  стаў Аляксандр Грынаш (276 га, 2366 т).

Электрагазазваршчык Дзмітрый Дуняк і механізатары Аляксандр Рацкевіч, Ігар Праневіч, Віталь Гілейша

Сярод вадзіцеляў у лідары выйшаў Алег Віннічак. На аўтамашыне МАЗ-555102 ён даставіў з поля на ток 3446,4 т збожжа. На другім месцы — вадзіцель МАЗа Сяргей Браусевіч, які перавёз 3271,7 т. На трэцім — Леанід Вялічка (2759,6 т).

Лепшыя вынікі ў гаспадарцы на дапрацоўцы зерня паказалі Максім Сварцэвіч  і Віктар Разгуляеў

Слесар Аляксандр Лапацец з узнагародай

Да гэтага свята хлебаробы ішлі амаль цэлы год. Усяго ў засекі сельгаспрадпрыемства паступіла 24 383 тысячы тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць гаспадаркі — 85,6 ц/га. Таксама аграрыямі было ўбрана 712 га рапса, намалочана 3134 т, сярэдняя ўраджайнасць  — 44,7 ц/га.

Аператар ЗСК Дзяніс Шарапа, апаратчык камбікормавай вытворчасці Мікалай Рэут і аператар ЗСК Сяргей Якавец атрымалі Падзячныя пісьмы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харачаванні райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК

Выступае народны ансамбль песні «Вяночак»

— Я хачу выказаць падзяку ўсім нашым працаўнікам, якія, пачынаючы з восені, працавалі з поўнай самаддачай — калі трэба было, выходзілі і ў начныя змены і ў выхадныя дні, — адзначыў Мікалай Радаман. — Фінальным акордам стала праца камбайнераў. Перад імі была пастаўлена задача — убраць увесь наш хлеб, не згубіўшы ніводнага зярнятка. Я лічу, яны яе выканалі ў поўным аб’ёме, нягледзячы на тое, што ўмовы для гэтай уборкі былі дастаткова складанымі. Вялікі вам дзякуй, хлебаробы!

У гэты дзень удзельнікі жніва атрымалі падарунак і ад творчых супрацоўнікаў Сноўскага СЦК — цудоўны канцэрт.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!