Аб папярэджанні правапарушэнняў і працаўладкаванні. Адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі

На базе Ланскага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з намеснікам старшыні камісіі Таццянай Толсцік.

На пасяджэнні разглядалася некалькі пытанняў. Так, начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Дзяніс Дварэцкі расказаў пра грамадзян, вызваленых па амністыі ў бягучым годзе, пра месцазнаходжанне і занятасць кожнага з іх. Усе асобы данай катэгорыі знаходзяцца на кантролі. Таксама Дзяніс Мікалаевіч зрабіў аналіз работы, якая вялася супрацоўнікамі райаддзела за апошні месяц. З яго слоў, праведзена 184 праверкі асоб, якія знахо-дзяцца на ўліку ў інспекцыі. З імі вядзецца пастаянная работа. На базе Нясвіжскага РАУС прайшло маштабнае мерапрыемства, дзе ім былі даведзены правілы і нормы пажарнай бяспекі, бяспекі жыццядзейнасці, правілы паводзін на праезджай частцы, інфармацыя па працаўладкаванні. Па павестках з’явілася 98 % грамадзян. Падобныя мерапрыемствы ў Нясвіжскім РАУС праводзяцца штомесяц з удзелам у іх прадстаўнікоў розных структур і падраздзяленняў.

Аб стане работы з вызваленымі грамадзянамі паведаміла прысутным старшыня Ланскага сельвыканкама Таццяна Шумоўская. З яе слоў, на тэрыторыі сельсавета зарэгістраваны 22 чалавекі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС. 1 з іх — пенсіянер, 16 — працаўладкаваны, 1 — у ЛПП, 1 — на тэрыторыі Ра-сійскай Федэрацыі, 3 — не працуюць. З усімі праводзіцца неабходная работа, у якой задзейнічаны не толькі работнікі сельсавета, але і актыў сельгаспрадпрыемстваў: наведванні, гутаркі, папярэджанні і прафілактыка супрацьпраўных паводзін, дапамога ў добраўпарадкаванні жылля і іншыя мерапрыемствы. Як адзначыла Таццяна Віктараўна, у гэтым кірунку таксама дапамагаюць старасты вёсак, так як тэрыторыя сельсавета даволі вялікая — 25 вёсак.

У канцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб, якія маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Кожнаму з іх былі вызначаны канкрэтныя тэрміны працаўладкавання, дадзены рад рэкамендацый і пажаданняў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.