Аб супрацоўніцтве з Іркуцкай вобласцю

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Іркуцкай вобласці Расіі Ігарам Кобзевым прапанаваў актывізаваць супрацоўніцтва і рэалізаваць новыя сумесныя праекты.

Вітаючы кіраўніка расійскага рэгіёна, Прэзідэнт павіншаваў яго з нядаўняй упэўненай перамогай на выбарах і выбраннем на пасаду губернатара. “Працэнт даверу сібіракоў у вас шалёны. Добра, што вы далей ад Захаду. А так бы ў вас таксама каляровую рэвалюцыю арганізавалі з-за вялікіх працэнтаў на выбарах”, — з доляй гумару заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на вялікую ролю прамых сувязей з расійскімі рэгіёнамі і асабіста іх кіраўнікамі для развіцця міждзяржаўных адносін Беларусі і Расіі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць прыезду дэлегацый расійскіх рэгіёнаў у Беларусь. “Іркуцкая вобласць — гэта гігант у Расіі. Гэта апорная вобласць у Сібіры. У нас вельмі шмат планаў і практычна вырашаных пытанняў. Дзе-нідзе нам трэба проста ўзварушыцца”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У прыватнасці, ён згадаў удалы прыклад арганізацыі зборачнай вытворчасці ТАА “Магілёўліфтмаш-Усолле”. На прадукцыю ёсць попыт у розных краінах, асабліва постсавецкай прасторы, для замены ўстарэлых ліфтаў у жылым сектары. Для Іркуцкай вобласці, на думку Прэзідэнта, могуць уяўляць цікавасць беларускае горна-шахтавае абсталяванне, грузавыя аўтамабілі, кар’ерная тэхніка, грамадскі транспарт, электрамабілі, розныя віды транспарту на газаматорным паліве.

“Мы забяспечым вам доступ у любую кропку Беларусі, каб вы маглі паглядзець яшчэ раз і пераканацца, што мы нешта можам зрабіць для нашых сібіракоў, якія заўсёды карысталіся найвялікшай павагай беларускага народа”, — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Ігар Кобзеў адзначыў, што Іркуцкая вобласць — асаблівы рэ-гіён, у тым ліку і для Беларусі. У 2019 годзе адбыўся скачок у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве (аб’ём тавараабароту склаў больш за $284 млн, што ў 2,6 раза вышэй у параўнанні з 2018-м), аднак у гэтым годзе з-за пандэміі паказчыкі знізіліся. Цяпер абодва бакі, паводле слоў губернатара, хочуць “падштурхнуць” сваю работу па развіцці гандлю. “Паглядзім, дзе можна ўзмацніцца, каб наша супрацоўніцтва развівалася, — сказаў Ігар Кобзеў. — Актыўнасць ёсць з абодвух бакоў”.

Тавараабарот Беларусі і Іркуцкай вобласці за 2019 год дасягнуў $284,3 млн. На фоне складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў гэтым годзе за перыяд са студзеня па ліпень тавараабарот склаў $46,6 млн, у тым ліку $17 млн — экспарт і $29,6 млн — імпарт. Беларусь пастаўляе ў рэгіён у асноўным ізаляваныя правады, кабелі, фтарыды, фторасілікаты і фтораалюмінаты, грузавыя аўтамабілі, машыны і механізмы для грунтавых работ. З Іркуцкай вобласці закупляюцца алюмініевы дрот і неапрацаваны алюміній, спецыфічныя тавары, мука з насення і пладоў алейных культур.

У гэтым расійскім рэгіёне з 2018 года працуе зборачная вытворчасць ТАА «Магілёўліфтмаш-Усолле», функцыянуе прамы   суб’ект тавараправоднай сеткі ААТ “Белшына”, дзейнічае дылер-ская сетка адкрытых акцыянерных таварыстваў “МТЗ”, “МАЗ”, “Амкадор”, “Гомсельмаш”, “БелАЗ”.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.