Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

Каб мець на стале духмяны бохан… Дажыначны каравай Нясвіжчыны перададзены пражываючым Нясвіжскага дома-інтэрната

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Палітае цёплымі дажджамі, выпешчанае яркім сонейкам, абвеянае лагодным ветрыкам маленькае зярнятка пераўтварылася ў наліты колас, збажыну, узрошчаную і сабраную працавітымі, натруджанымі рукамі хлебаробаў…

З году ў год мы сеем, даглядаем, чакаючы добрага ўраджаю, убіраем хлеб, каб мець на стале духмяны бохан. І з першай намалочанай прыгаршні мукі пячом каравай і радуемся святу з гэтай нагоды.



Па традыцыі, ужо другі год запар, дажыначны каравай Нясвіжчыны, які ўдзельнічаў у конкурсе-выставе на абласным свяце  “Дажынкі-2020” у Чэрвені, быў перададзены пражываючым Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. А прывезлі яго намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. Госці, а таксама кіраўнік установы Генадзь Маляр павіншавалі вялікую сям’ю падапечных дома-інтэрната з дажынкамі, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і прыемных хвілін за святочным сталом з кубачкам кавы і кавалачкам духмянага караваю, прыгатаванага ўмелымі рукамі нясвіжскіх хлебапёкаў, аздобленага прыгожымі кветачкамі-лісточкамі ды каласкамі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!