Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

На цэнтральнай плошчы Нясвіжа прайшоў восеньскі кірмаш

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.09.2020

У суботу на цэнтральнай плошчы Нясвіжа прайшоў восеньскі кірмаш. Удзел у ім прынялі многія прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Так, сваю прадукцыю пакупнікам прапанавалі ААТ “Грыцкевічы”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Юшавічы”, “Лань-Нясвіж”, “Сейлавічы”, “Новае жыццё”, “17 Верасня”, “Альба”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

Убраны з палёў і садоў ураджай радуе, і земляробы дзеляцца ім з іншымі.

Як паведаміла нам потым старшыня прафкама з “Грыцкевіч” Алена Леўшык, іх ячмень быў тут самы танны (па 35 капеек за кілаграм) і добра распрадаваўся — рэалізавалі яго 23 мяшкі (больш за тону). На кірмашы працавалі прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак Бойка М.В. “ЛУЧ” і Кузьміна Т.В. “НІВА”, а таксама райспажыўтаварыства, КУП “Магазін № 3”, ААТ “Дабрабыт”, гісторыка-краязнаўчага музея, салона-галерэі “Скарбніца”, індывідуальныя прад-прымальнікі, рамеснікі.

Дзяцей вабілі атракцыёны. А таленавітыя артысты народных ансамб-ляў песні “Ланская бяседа” (Ланскі СДК) і “Лянок” (Аношкаўскі СДК), ансамбля песні “Элегія” радавалі добрымі, душэўнымі мелодыямі. Песні былі пра радасць мірнай працы, пра шчаслівае жыццё, пра родную сінявокую Беларусь.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!