У бліжэйшы час цяпло застанецца з намі

Сёння, 9 кастрычніка, чакаецца воблачнае надвор’е, без ападкаў. Вецер — паўднёва-заходні — каля 6 м/с. Удзень — 14…16 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 7…9 градусаў са знакам “+”.

У суботу таксама абыдзецца без дажджу, бу-дзе пахмурна з праясненнямі, ранкам магчымы туман. Дзённая тэмпература складзе +13…+16 °С. Вецер захавае паказчыкі пятніцы. Уначы — +10 °С.

У нядзелю — суцэльная воблачнасць, у першай палове дня — дождж і туман. Удзень — 12…14 градусаў цяпла. Паўночна-ўсходні вецер — 2 — 4 м/с. Ноччу — +11 °С.

12 кастрычніка — воблачна з праясненнямі, без дажджу, раніцай — туман. Вецер — пераменных напрамкаў, да 4 м/с. Удзень — +14… +17 °С, уначы — +10…+12 °С.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.