Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Расіяй

Нясвіжскія навіны 4 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.10.2020

Міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі дае адчувальны эканамічны эфект для абодвух бакоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Расіі Аляксандрам Багамазам.

У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Аляксандра Багамаза з нядаўнім выбраннем на пасаду губернатара Бранскай вобласці.



Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што напярэдадні завяршыў работу VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім былі падведзены вынікі і намечаны перспектывы супрацоўніцтва. Па сваіх выніках гэты форум перасягнуў усе астатнія, лічыць Прэзідэнт. Паводле яго слоў, былі заключаны кантракты на суму больш як $750 млн. “Гэта добры ўклад у эканоміку Беларусі. І для Расіі гэта істотна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тым больш трэба мець на ўвазе і далейшы эфект ад гэтых кантрактаў. Гэта ж і работа для людзей, заработная плата. Гэта тое, чаго нам не хапае ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі. І добра, што ў гэтых умовах — і каранавірусных, і абвастрэння міжнароднай абстаноўкі (вы бачыце, што па перыметры робіцца) — мы ўсё ж такі, на здзіўленне, знайшлі шляхі не проста збліжэння, а ўзаемадзеяння, якое дае адчувальны эканамічны эфект”.

Гаворачы аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Бранскай вобласцю, Прэзідэнт звярнуў увагу, што гэты рэгіён для Беларусі не проста суседні, гэта вельмі дружалюбны рэгіён. “Мы думаем, дзейнічаем аднолькава, у нас падобныя эканомікі. Нюансы заўсёды былі і будуць, але мы поўныя рашучасці іх вырашаць. Думаю, ваш візіт у Беларусь будзе садзейнічаць вырашэнню гэтых нюансаў”, — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка ад-значыў, што ўжо вядуцца перагаворы аб удзеле беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні буйных аб’ектаў у Расіі. Акрамя таго, Беларусь мае вопыт будаўніцтва і рэканструкцыі дарог. За апошні час у краіне былі абноўлены многія трасы, і ў гэтай сферы таксама магчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Бранскай вобласцю, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Бранскай вобласці дынамічна развіваецца. За 2019 год тавараабарот склаў $650,7 млн, у тым ліку экспарт — $411 млн, імпарт — $239,7 млн. Са студзеня па ліпень гэтага года аб’ём узаемнага гандлю дасягнуў $353,4 млн, з якіх $245,6 млн — экспарт (рост да ўзроўню мінулага года на 9,3 працэнта).

Беларусь пастаўляе ў Бранскую вобласць пераважна розную малочную прадукцыю, сельскагаспадарчую, дарожную і будаўнічую тэхніку, дэталі для чыгуначнай галіны, будаўнічыя матэрыялы. Імпартуюцца ў асноўным чорныя металы, цэмент, соевыя бабы, папера і кардон, розныя віды прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

У расійскім рэгіёне працуюць зборачныя вытворчасці беларускіх прампрадпрыемстваў ТАА “Амкадор-Бранск” і ЗАТ СП “Брансксельмаш”. Дзейнічаюць суб’екты тавараправоднай сеткі ААТ “Мазырсоль” і ААТ “Мілкаві-та”, афіцыйны дылер ААТ “ККХ Беларускія шпалеры”, функцыянуе гандлёва-фірменная сетка беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы ЗАТ “Вітэкс” і СП ТАА “Беліта”, СП ЗАТ “Мілавіца”, СТАА “Белвест” і швейная фабрыка “Нелва”.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!