Ідзе восеньская ўборка

Беларускія аграрыі ўбралі цукровыя буракі з 36,2 тыс. га, што складае 43,9 % запланаваных плошчаў, паведамляе БелТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 кастрычніка, сабрана 1,628 млн т цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 450,1 ц/га. Цукрыстасць буракоў складае 16,01 %. Бульба ўбрана з 22,3 тыс. га, што складае 88,8 % ад плана. Накапана 635,3 тыс. т (ураджайнасць — 285,1 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 4,09 тыс. га (68,2 % да плана), сабрана 87 тыс. т пры ўраджайнасці 212,8 ц/га.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.