Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 5 °C

Кантроль за цэнамі будзе сур’ёзны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 27.10.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае важнасць нарыхтоўкі дастатковых аб’ёмаў уласнай агародніны і садавіны пры захаванні для пакупнікоў магчымасці выбару той ці іншай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час рабочай паездкі ў Слуцкі раён.

Прэзідэнту далажылі аб завяршальным этапе асенніх палявых работ, уборцы агародніны і кукурузы, напаўненні стабілізацыйных фондаў.



“Задача мэра Мінска і губернатараў — размеркаваць такім чынам агародніну, бульбу, каб і цэны не скакалі зімой, і хапіла да новага ўраджаю”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён пацікавіўся ўраджаем і нарыхтоўкай садавіны. Заканчваецца ўборка яблыкаў, і ў цэлым па гэтым відзе прадукцыі патрэбнасць краіны будзе забяспечана поўнасцю. Пры гэтым няма забароны і на імпартную прадукцыю. “У чалавека няхай будзе выбар. Мы ж не забараняем егіпецкі або яшчэ які-небудзь яблык прадаваць. Калі ласка, прадавайце. Але каб побач ляжаў добры свой яблык. Глядзіце, усю зіму кантроль за цэнамі будзе вельмі сур’ёзны. Дэпутаты і прафсаюзы сарыентаваны на гэта. І яны ўзяліся за гэту праблему вельмі сур’ёзна. Але вам трэба глядзець, трымаць у руках гандаль”, — заявіў Прэзідэнт.

“Распарадзіцеся, каб на прылаўку заўсёды была (айчынная прадукцыя. — Заўвага БелТА). Смешна — з Егіпта, Турцыі бульбу завозяць. Ну добра, няхай завозяць. Але ў нас лепшая ў свеце бульба”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы ў сувязі з гэтым далажылі, што апошнім часам па бульбе імпартныя пастаўкі зведзены да мінімуму.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на важнасць паставак сельгаспрадукцыі на экспарт. “Вы ж бачыце, які попыт. Вельмі пашанцавала і па цукры. Ужо расіяне сёння закідваюць вудачку — у іх дэфіцыт вялікі цукру. Мы, вядома, дапаможам. І цэны падняліся на цукар”, — заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама патрабуе не крыўдзіць вяскоўцаў, каб яны атрымалі дастойную аплату за вырабленую і пастаўленую прадукцыю.

У цэлым з завяршэннем уборачнай кампаніі праблем няма, далажылі кіраўніку дзяржавы. “Я таксама так адчуваю, што праблем, відаць, у нас не будзе. Галоўнае, каб своечасова ўбраць”, — сказаў ён.

У ліку важных задач на гэты асенне-зімовы перыяд Прэзідэнт назваў арганізацыю належным чынам захавання кармоў. “Трэба гэта асабліва губернатарам узяць на кантроль, каб была якасць кармоў. А то ў нас мільёны тон, а атрымліваецца не сянаж, як раней гаварылі, а “гнілаж”. Вось каб гэтага не было, каб кансервацыя нармальная была, трамбоўка, і добрыя кармы. Тады і здароўе жывёл, і, самае галоўнае, якасць малака і мяса будзе лепшая”, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з рознымі відамі прадукцыі, якую вырабляюць на Слуцкім сыраробным камбінаце. Амаль 70 працэнтаў прадукцыі прадпрыемства накіроўваецца на экспарт. А ў гэтым годзе, як сцвярджаюць на камбінаце, назіраецца як павелічэнне попыту на прадукты харчавання, так і рост цэн на іх. Прэзідэнту былі прапанаваны для дэгустацыі розныя віды сыроў, а ў якасці ўзораў прадстаўлены новыя віды прадукцыі, у тым ліку сухая сумесь для прыгатавання марожанага. Выпуск гэтага прадукту Слуцкі сыраробны камбінат асвойвае для паставак на рынак Кітая.

У якасці падарунка ад прадпрыемства кіраўніку дзяржавы перадалі сыр пармезан тэрмінам выспявання 12 месяцаў.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!