Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 4 °C

“Мы — за здаровую Беларусь!”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

У рамках Сусветнага Дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам, які міжнародная грамадскасць адзначае 3 кастрычніка,

на пляцоўцы перад Нясвіжскім раённым цэнтрам культуры прайшло мерапрыемства

“Мы — за здаровую Беларусь!”.

Перад моладдзю выступае настаяцель прыхода Праведнай Ганны аг. Аношкі і Мікольскага прыхода аг. Грыцкевічы,
іерэй Васіль Краеў



Флэшмоб “Мы — за здаровую Беларусь!”

Асноўнай аўдыторыяй, на якую яно было накіравана, стала моладзь, а менавіта навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Разам з работнікамі культуры маладыя людзі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Яны сталі ўдзельнікамі валанцёрскага руху “Культура — з добрым сэрцам”, які пачаў сваю работу з уручэння жыхарам горада флаераў з інфармацыяй аб Дні цвярозасці, а таксама падрыхтавалі захапляльны флэшмоб па тэме мерапрыемства — “Мы — за здаровую Беларусь!”.

На агляд прысутных былі таксама прапанаваны выстава плакатаў, якія прапагандуюць шкоду алкаголя, выстава малюнкаў “Здаровая Беларусь”, канцэртная праграма “Разам!”. Асаблівую ўвагу ўсіх, хто ў той дзень змог стаць сведкам разгорнутай на свежым паветры дзеі, стала выступленне настаяцеля прыхода праведнай Ганны аг. Аношкі і Мікольскага прыхода аг. Грыцкевічы нашага раёна, іерэя Васіля Краева. Ён гаварыў аб небяспецы алкагольнай залежнасці як зла, якое незаўважна авалодвае чалавекам і ў выніку пазбаўляе яго чалавечага вобліку, аб тым, што ў хвіліны цяжкіх выпрабаванняў хрысціянін павінен спадзявацца на Божую дапамогу і падтрымліваць свае сілы шчырай верай і ма-літвай, а не спіртным, бо яно хоць і дае ўяўную палёгку на кароткі час, але толькі паглыбляе праблему, не вырашаючы яе. У канцы сваёй прамовы іерэй Васіль Краеў пажадаў усім прысутным, асабліва моладзі, шчырай веры, сілы духу і Божага блаславення.

Асноўнай аўдыторыяй мерапрыемства сталі навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа

Цудоўнае музычнае аздабленне да свята цвярозасці стварылі нашы мясцовыя артысты — вопытныя салісты Ігар Гарбачоў, Валерыя Аніфер, Аксана Пяткевіч, Юрый Гапановіч, а таксама юная спявачка, выхаванка студыі “Мікст” РЦК Юлія Чырко.

Дарэчы, як расказалі «НН» у Нясвіжскім РЦК, да Сусветнага дня цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам Цэнтр правёў цэлы шэраг мерапрыемстваў.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства спявае выхаванка студыі “Мікст”
РЦК Юлія Чырко

Так, у фае будынка размясціў-ся інфармацыйны стэнд “Цвярозыя думкі”, дзе кожны мог спыніцца і ўдумацца ў цытаты вялікіх людзей пра шкоду п’янства і алкагалізму. 29 верасня супрацоўнікам РЦК была прапанаваная прэзентацыя “Цвярозасць — выбар моцных”, падмацаваная змястоўнай інфармацыяй лекараў-інтэрнаў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярыны Пятрыка і Андрэя Мастоўскага.

Выстава плакатаў
з супрацьалкагольнай прапагандай

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!