Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 13 °C

Навіны з палёў раёна

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Кукуруза

Гаспадаркі раёна вядуць уборку кукурузы на зерне. Па стане на 7 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, яна была зжата на 435 гектарах. Кожны даў у сярэднім па 106 цэнтнераў. Найбольшы працэнт уборкі — у ААТ “Грыцкевічы”, ЗАТ “1 Мая”, СВК “Агракамбінат Сноў”. У апошняй гаспадарцы самая высокая ўраджайнасць зерня — 130 ц/га. У гонар снаўчан на цэнтральнай плошчы Нясвіжа ўзняты сцяг працоўнай славы. Па 115 ц/га збіраюць у “Грыцкевічах”, па 110 — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.



Кукуруза на корм і сілас была скошана ў раёне на плошчы 6867 га (74 %). Справіліся з гэтай работай поўнасцю ААТ “Новае жыццё”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і ДСГУ “Нясвіж-ская сортавыпрабавальная станцыя”. Выхад масы з гектара ў сярэднім складае 384 ц,      у т.л. 523 — у “Грыцкевічах”, 474 — у “Сейлавічах”.

 

Буракі

Па стане на 7 кастрычніка яны былі выкапаны больш чым на 1770 га (44 %). Завяршылі ўборку ў ААТ “17 Верасня”. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне — 473,2 ц/га, значна вышэй яна ў ААТ “Новае жыццё” — 560 ц/га, у ААТ “Грыцкевічы” — 534 ц/га. На Гарадзейскі цукровы камбінат з сельгаспрад-прыемстваў раёна было адгружана ў фізічнай вазе 76 237 тон салодкіх каранёў пры апошняй дзённай прыбаўцы амаль у паўтары тысячы тон. Высокая апошнім часам цукрыстасць буракоў — 18,35 %.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!