Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Падарунак на ўсе часы ад ТАА “Дэ-гран”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

“НН” ужо расказвваў пра закладку алеі з маладзенькіх рабінак і ніцых вербаў у рамках рэспубліканскай акцыі “Сэрца маці — невычэрпнай пяшчоты крыніца”, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў, шматдзетныя і прыёмныя маці, прадстаўніцы грамадскіх аб’яднанняў і іншыя нераўнадушныя да добрай справы несвіжане.



Сваю лепту ў добраўпарадкаванне новай алеі ўнесла таварыства з абмежаванай адказнасцю “Дэ-гран”, якое ў падарунак гораду ўстанавіла ў яе пачатку памятны знак — вялікі, па-мастацку апрацаваны камень, на якім можна ўбачыць словы “Аллея материнской славы, безграничной любви и жизни на земле…”, дату “14.10.2020” і выяву сімвалічных галінак рабіны.

Як расказаў у нашай гутарцы дырэктар таварыства Вячаслаў Дэханд, зрабіць такі падарунак для ўсіх жанчын-маці раёна яму і яго работнікам было ў радасць: цудоўныя словы і прыгожы малюнак, выбітыя на валуне, будуць заўсёды нагадваць кожнаму, хто наблізіцца да яго, аб святой мацярынскай любові і неабходнасці шанаваць сваіх матуль і быць   удзячнымі ім.

Вячаслаў Афанасьевіч таксама за-значыў, што для таго, каб камень з’явіў-ся на алеі, свае намаганні прыклалі і іншыя арганізацыі: у дастаўцы вялікага, амаль 400-кілаграмовага валуна на тэрыторыю таварыства дапамагло  ПМК-23, а адвозіла ўжо гатовы памятны знак і ўстанаўлівала яго на месцы Нясвіжская ЖКГ.

Дарэчы, гэта ўжо не першы дабрачынны жэст, які робіць ТАА “Дэ-гран” для нашага горада, раней таварыства ўжо прыкладала сваю працу для добраўпарадкавання месцаў воінскай славы ў нашым раёне.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!