Прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

«Заўсёды ў служэнні людзям” — пад такой красамоўнай назвай у мінулую пятніцу ў РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры.  Для гасцей і ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства ў фае Цэнтра былі аформлены выставы работ майстроў народнай творчасці ўстаноў культуры раёна.

Кіраўнік спраў Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Мышалава і загадчык Аношкаўскага сельскага дома культуры Валянціна Шарапа

Пасля таго, як удзельнікі і госці свята сабраліся ў глядзельнай зале РЦК, тут  пачалося ўшанаванне тых, хто сваёй творчасцю і любоўю да прафесіі запальвае сэрцы людзей, стварае свята, адкрывае запаветныя дзверы ў свет прыгожага — работнікаў клубаў, музеяў і бібліятэк, кіраўнікоў і педагогаў дзіцячых школ мастацтваў, намеснікаў дырэктараў па гаспадарчай частцы, тэхнічнага персаналу, касцюмераў, мастакоў-афарміцеляў, гука-аператараў, асвятляльнікаў — тых, хто дорыць усім свята, знаходзячыся часцяком у цені святочных агнёў.

Першай віноўнікаў урачыстасці павіншавала кіраўнік спраў Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Вольга Мышалава. Ад імя раённай улады яна адрасавала самыя цёплыя словы шчырай удзячнасці і захаплення ўсім тым, хто сваім невычэрпным натхненнем напаўняе незабыўнымі ўражаннямі любы дзень нашага жыцця, хто служыць культуры і шчодра аддае свой талент і майстэрства людзям.

Акрамя таго, Вольга Міхайлаўна ўручыла Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама ўзорнай студыі акцёрскага майстэрства “Творяки” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра (кіраўнік Ганна Лысенка) і бібліятэкару I катэгорыі Новагарадзейскай сельскай бібліятэкі Лідзіі Галубко.

Ганаровымі граматамі райвыканкама былі ўзнагароджаны дырэктар Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Ядвіга Туркова і загадчык Аношкаўскага сельскага дома культуры Валянціна Шарапа. Вольга Міхайлаўна таксама аб’явіла Падзяку старшыні райвыканкама духавому аркестру РЦК (кіраўнік — Кірыл Марыніч, дырыжор — Васіль Прадун), ансамблю песні РЦК “Славянскі стыль” (кіраўнік — Ларыса Пархановіч), бібліятэкару Сноўскай сельскай бібліятэкі Але Міклашэвіч, кіраўніку студыі сучаснага дызайну “Kate Fusion” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Кацярыне Жулцяк. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі загадчык музычнай часткі РЦК Аляксандр Долмат, кіраўнік народнага ансамбля песні “Згода”  раённага цэнтра народнай творчасці Іна Філіпава, культарганізатар Гарадзейскага цэнтра культуры Ігар Дубешка, загадчык Карцэвіцкага СДК Марына Шумейка.

начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Круглік і бібліятэкар I катэгорыі аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Марына Язвінская

Затым работнікаў культуры, якія сабраліся ў зале, павіншаваў іх непасрэдны кіраўнік — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Круглік. Ён пажадаў ім творчага натхнення і моцнага здароўя, якое вельмі патрэбна, каб увасабляць у жыццё новыя цікавыя праекты, і не пераставаць радаваць свайго гледача.

Аляксандр Віктаравіч падмацаваў свае словы ўзнагародамі: Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё сферы культуры і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры — атрымалі бібліятэкар I катэгорыі Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі Аксана Пяткевіч, бібліятэкар I катэгорыі аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Марына Язвінская, вядучы метадыст Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра Маргарыта Каласоўская, кіраўнік студыі “Сам сабе дызайнер” Ірына Груша гэтага ж цэнтра, вядучыя метадысты Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Ульяна Судзенка і Ганна Грыгор’ева, майстар на-     родных мастацкіх рамёстваў раённага цэнтра народнай творчасці Наталія Леўшына, інжынер Нясвіжскага раённага цэнтра культуры Аляксандр Іваноў, загадчык Затур’янскага СДК Сняжана Лукша, кіраўнік народнага інструментальнага ансамбля “Нясвіжскія лыжкары“ Уладзімір Сухавей, прыбіральнік службовых памяшканняў Гарадзейскага цэнтра культуры Жанна Чучман.

17 чалавек, сярод якіх — старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Гарадзейскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Глоба, бібліятэкар Ланскай сельскай інтэграванай бібліятэкі Алена Жук, загадчык пастановачнай часткі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя У. Радзівіл Таццяна Лук’янчык — прымалі ўзнагароды ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, якія ўручыла старшыня РК галіновага прафсаюза Кацярына Дубовік.

Раздзялілі з работні-камі культуры свята і сябры, і партнёры, з якімі на працягу многіх гадоў наладжана цеснае супрацоўніцтва. Ад іх імя герояў дня павін-шавалі кіраўнік цэнт-  ра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Нясвіж-скага раёна Валерый Казубоўскі, старшыня Сейлавіцкага сельвыканкама Васіль Чычко, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Грыцкевічы” Алена Леўшык і старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Святлана Антончык.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Кацярына Дубовік уручае ўзнагароду за актыўны ўдзел у прафсаюзнай рабоце намесніку дырэктара па гаспадарчай частцы РЦК Таццяне Еўтух

Асобныя цёплыя словы і апладысменты былі адрасаваны паважаным ветэранам працы, якія аддалі шмат гадоў служэнню культуры. Яны прымалі віншаванні з прафесійным святам і сардэчную ўдзячнасць за жыццёвы вопыт, мудрасць і неабыякавасць, якімі яны дзеляцца з маладымі пакаленнямі работнікаў культуры.

Фінальны акорд святочнага канцэрта з удзелам артыстаў Баранавіцкага гарадскога дома культуры

А магчымасць адпачыць ад работы хаця б у сваё прафесійнае свята віноўнікам урачыстасці падарылі калегі з Баранавіч — артысты Баранавіцкага гарадскога дома культуры, якія падрыхтавалі для работнікаў культуры Нясвіжчыны захапляльны, відовішчны канцэрт.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.