Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Сімвал мудрасці, сімвал ведаў: цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы адзначыла свой 75-гадовы юбілей

Нясвіжскія навіны 3 года назад 1 0

У мінулую пятніцу свой 75-гадовы юбілей адзначыла галоўная кніжная скарбніца Нясвіжчыны — цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы. Свята пачалося яшчэ перад уваходам у яе будынак — тут сабраўся калектыў установы, пачэсныя госці і несвіжане, аматары добрай кнігі. Тэатралізаваны пачатак мерапрыемства перанёс прысутных у эпоху князёў Радзівілаў, дзякуючы якім у Нясвіжы ўпершыню была створана музычная капэла, прыдворны тэатр, узяло пачатак кнігадрукаванне, з’явілася найбуйнейшая прыватная бібліятэка.



Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта намесніку дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Аляксандру Кульбею ўручыў намеснік старшыні
Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў

Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Эльжбета Шыдлавецкая, у ролі якіх выступілі Анастасія Румянцава і Юрый Шарапа, шчыра прывіталі прысутных з нагоды ўрачыстай падзеі. Яны нагадалі аб тым, што менавіта тут, у Нясвіжы, Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў найбуйнейшую прыватную бібліятэку, якая налічвала звыш 20 тысяч кніг.

Стылізаваныя князь і княгіня таксама прадставілі скульптурную кампазіцыю, якая цяпер заўсёды будзе ўпрыгожваць уваход у бібліятэку — бронзавую кнігу, упрыгожаную кветкамі, — сімвал мудрасці, сімвал ведаў. На ёй выліты з металу словы Паўлюка Пранузы, імя якого носіць бібліятэка. Гэта скульптурная кампазіцыя  заўсёды бу-дзе нагадваць кожнаму пра тое, што кніга з’яўляецца занатаванай у вечнасці думкай, якая злучае ў адно цэлае часы і пакаленні, душы продкаў і нашчадкаў.

Яшчэ адным яскравым момантам тэатралізаванага пралога юбілейнай урачыстасці стала ўручэнне сімвалічнай віншавальнай граматы, якую князі Радзі-вілы ўручылі дырэктару бібліятэкі Людміле Вітко.

“…З нагоды светлага юбілею Храма Асветы жадаем вам і ўсяму сумленнаму люду долі шчаслівай, здароўя моцнага, жыць у згодзе з тымі, хто побач. Няхай слаўны шлях бібліятэкі будзе доўгім і багатым, няхай кніга ніколі не знікне з жыццяў людскіх. Няхай застанецца яна крыніцай духоўнасці і мудрасці”, — да гэтых слоў з віншавальнай граматы, мяркуючы па апладысментах, далучыліся ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці.

Дырэктар бібліятэкі Людміла Вітко
і лепшы чытач юнацкага абанемента Мікіта Гурын

Пасля свята працягнулася ў канферэнц-зале бібліятэкі, дзе ўвазе прысутных быў прапанаваны змястоўны відэафільм да юбілею ўстановы. У ім было адлюстравана яе станаўленне і развіццё, росквіт і перспектывы, увесь слаўны шлях, які яна прайшла, каб стаць вядомым і любімым многімі культурным цэнтрам Нясвіжчыны.

Шмат самых цёплых слоў адрасавала сваім калегам дырэктар бібліятэкі Людміла Вітко. Яна з удзячнасцю ўзгадала ранейшых кіраўнікоў установы, сваіх папярэднікаў, і шчыра падзякавала ўсім, хто разам з ёй праводзіць вялікую культурную і адукацыйную працу на бібліятэчнай ніве.

Ад імя раённай улады віноўнікаў урачыстасці павіншаваў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай галіны, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і ў сувязі з 75-годдзем Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы ён аб’явіў Падзяку старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта бібліятэкару І катэгорыі аддзела абслугоў-вання і інфармацыі Алене Кандратовіч, бібліятэкару І катэгорыі Рудаўскай сельскай бібліятэкі Іне Емельянчык, інжынеру цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Міхаілу Усовічу, бібліятэкару І катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Таццяне Засімовіч.

Старшыня Нясвіжскай раённай
арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Кацярына Дубовік
узнагароджвае бібліятэкара
аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціну Шчарбакову

Ганаровую грамату ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі намеснік дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Аляксандр Кульбей,  загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Кацярына Іюль-ская, вучоны сакратар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Таццяна Балацяная, бібліятэкар І катэгорыі ад-дзела па працы з дзецьмі Аксана Рыжыкава.

З нагоды 75-гадовага юбілею свае шчырыя віншаванні і падарункі героям дня адрасавалі даўнія добрыя сябры бібліятэкі, з якімі яна плённа супрацоўнічае: епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній падараваў бібліятэцы прыгожа выдадзеныя кнігі духоўнай тэматыкі і карціну. Ён таксама ўзнагародзіў Падзякай за плённае супрацоўніцтва дырэктара бібліятэкі Людмілу Вітко. Маляўнічыя кнігі дзіцяча-юнацкай тэматыкі ўручыла калегам дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Аксана Кніжнікава. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Круглік узнагародзіў Ганаровай граматай свайго аддзела бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі Аксану Кунаш, мастака аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марыну Янскую, вадзіцеля ўстановы Віктара Несцера.

Старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Кацярына Дубовік за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, садзейнічанне інтэлектуальнаму, духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, актыўны ўдзел у станоўчых працэсах умацавання аўтарытэту прафсаюза Беларусі і ў сувязі з 75-годдзем з дня заснавання ўстановы ўзнагародзіла калектыў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы ў асобе яе дырэктара Людмілы Вітко Ганаровай граматай Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафе-сійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Грамату Нясвіжскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму атрымалі бібліятэкар І катэгорыі аддзела камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду Галіна Карачун, загадчык Сноўскай сельскай бібліятэкі Зінаіда Грабёнка, бібліятэкар І катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Шчарбакова.

Мастацкую кампазіцыю з металу гораду падарылі скульптары Аляксандр Верамейчык
і Сяргей Чэркас

Кацярына Дубовік таксама падарыла калегам бытавую тэхніку для падтрымання парадку і ўтульнасці ў бібліятэцы.

Відэавіншаванне перадала сваім нясвіжскім калегам дырэктар бібліятэкі літоўскага горада Радвілішкіс Віялета Шукайтэне.

Яскравым момантам свята стала ўзнагароджванне лепшых чытачоў, якое правяла дырэктар бібліятэкі Людміла Вітко. Так, у намінацыі “Лепшы чытач” дзіцячага абанемента пераможцам стала Дар’я Рачок, у намінацыі “Лепшы чытач” юнацкага абанемента — Мікіта Гурын, у намінацыі “Лепшы чытач” дарослага абанемента перамог Ваган Саакян, у намінацыі “Лепшая чытаючая сям’я” перамагла сям’я Кузняцовых.

Падзяка за актыўны ўдзел у праекце “Парады з вуснаў несвіжан” была аб’яўлена вучням 9 “А” класа СШ № 4 г. Нясвіжа Аляксею Высоцкаму і Кірылу Міхлаю.

Асаблівыя словы падзякі ў гэты святочны дзень гучалі ў адрас калег і партнёраў, тых, з кім на працягу многіх гадоў ідзе цеснае супрацоўніцтва на ніве асветы, выхавання, адукацыі і культуры — ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры”  ў асобе дырэктара Ганны Віннічак, ДУК “Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр” і яго дырэктара Алёны Вінаград, УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа” і яго дырэктара Алены Жураўлёвай, упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ў асобе начальніка Алены Клішэвіч, Нясвіжскаму РАНС у асобе начальніка Віталя Бокуна, ДУ “Нясвіжскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” ў асобе дырэктара Андрэя Петручэні, Нясвіжскага РК ГА “БРСМ” і яго першага сакратара Кацярыны Кавешнікавай, Нясвіжскай  РА ГА “Беларускі саюз жанчын” і яго старшыні Людмілы Крупец, рэдакцыі газеты “Нясвіжскія навіны” і галоўнага рэдактара Дзмітрыя Яшчанкі, фатографа Святланы Польскай, настаяцеля храма Узнясення Гасподняга, протаіерэя Аляксандра Данчанкі.

Фота на памяць для дзеючых працаўнікоў і ветэранаў бібліятэк раёна

Айцу Аляксандру, які, дарэчы, у дзень бібліятэчнай урачыстасці святкаваў свой дзень нараджэння, быў уручаны букет кветак. Кветкі, а разам з імі — пажаданні здароўя, дабра, міру і дабрабыту, атрымалі таксама ветэраны бібліятэчнай справы. Ад іх імя са словамі віншавання выступіла Наталля Антонаўна Богдан, якая аддала працы ў бібліятэцы 38 гадоў.

Не абышлося і без памятных падарункаў: намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Шатрун уручыла бібліятэцы новую тэхніку — шматфункцыянальную прыладу, якая будзе вельмі карыснай і для абслугоў-вання чытачоў, і для работы саміх бібліятэкараў, а дырэктар Нясвіжскага РТЦСАН Андрэй Петручэня — цудоўную карціну, напісаную падапечнымі Цэнтра, маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жы-віца” Ірына  Карнаухава паднесла ў дар бібліятэцы друкаваныя і аўдыяматэрыялы, што ілюструюць работу клуба, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоя Кулік падарыла сваю аўтарскую кнігу, дырэктар раённага цэнтра культуры Ганна Віннічак — гадзіннік ручной работы, зроблены ўдзельнікамі народнага клуба майстроў “Дыяменты Нясвіжскага краю”.  Да віншаванняў са сваімі памятнымі падарункамі далучылася дырэктар гарадскога маладзёжнага цэнтра Алёна Вінаград. Не застаўся ў баку і Нясвіжскі каледж імя Якуба Коласа.

Стварыць удзельнікам урачыстасці узнёслы, святочны настрой дапамаглі выдатныя артысты нашага раёна, выступленні якіх выклікалі шмат яскравых, добрых эмоцый.

Юбілейная ўрачыстасць атрымалася вельмі цёплай, прыгожай і па-сапраўднаму аб’ядноўваючай. Пакуль мы разам, пакуль у бібліятэку ідуць чытачы, яна будзе жыць і весці нас за сабой у шматколерны і бясконцы свет культуры, мастацтва і новых ведаў.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

1 Comment

1 Comment

  1. Аноним:

    Szanowny Panie Redaktorze!
    Jutro 7 pazdziernika kościół farny pod wezwaniem Bożego Ciała w Nieświeżu obchodzi kolejną rocznicę konsekracji W tak długiej historii naszej Fary, od konsekracji do dnia dzisiejszego wiele się wydarzyło.. wiele dostojnych osób przez nasz kościół przeszło, łącznie z królami, wodzami, Rzeczpospolitej Obojga Narodów, dostojnymi gośćmi z różnych stron świata-,władzami II Rzeczypospolitej- Prezydenta i Naczelnika Państwa ,Józefa Piłsudskiego, a potem tez gości ,którym ta świątynia nie była bliska…
    Na kartach kronik zapisali się- fundator Książę Radziwiłł «Sierotka», , przeszli po kartach ksiądz Piotr Skarga i św. Andrzej Bobola. poeta Syrokomla, Sługa Boży Edward Wojniłłowicz.. przejdą wierni Kościołowi na ziemi białoruskiej ludzie tworzący wspólną rodzinę chrześcijańską
    Myślę,ze zamkną ten wspaniały szereg dwie postaci
    w XX wieku — Ten, który całym życiem zaświadczył ,ze kościół będzie stał i żadna siła go nie zwali, utrzymał świątynię przez lata wojny i okupacji-to sp Ksiądz Grzegorz Kołosowski
    i druga postać
    wiek XXI Ksiądz kanonik Piotr Szarko.który przywrócił naszej Farze dawny splendor i dostojną piękność, scalił wiernych i stworzył silną wież między parafianami, również potomkami dawnych parafian ,którzy są rozsiani po świecie

    To jest moje przesłanie na jutrzejsze święto, rocznicę konsekracji
    życzę Księdzu Kanonikowi i całej Parafii pięknego świętowania
    Niech Opatrzność Boża i święty Andrzej Bobola mają wszystkich w swojej opiece

    Proszę Redakcję o zamieszczenie tego przesłania z wyrazami szacunku i serdeczności Wiktoria Żukiewicz Polska

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!