У раёне пройдуць адны з апошніх кірмашоў

Два кірмашы-продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пройдуць у сераду, 28 кастрычніка, з 10.00 да 14.00: у г.п. Гарадзея па вул. Вакзальнай і на стадыёне ў аг. Высокая Ліпа.

У чацвер, 29-га, таксама з 10.00 да 14.00, кірмаш пройдзе ў аг. Салтанаўшчына на пляцоўцы каля лазнева-пральнага комплексу.

У пятніцу, 30 кастрычніка, кірмаш адбудзецца ў аг. Астроўкі на аўтастаянцы каля сельскага дома культуры па вул. Першамайскай.

На Ратушнай плошчы Нясвіжа ў нядзелю, 1 лістапада, з 11.00 да 16.00, пройдзе апошні кірмаш-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі гэтай восені.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.