Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

Выйшла кніга аб сімвалах Беларусі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Сімвалы Беларусі”.  Выданне даступнае на розных мовах, яго аб’ём — больш за 200 старонак, яно прадстаўлена на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Фота mediana.by

Кнігу падрыхтавалі разам з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці і прысвяцілі галоўным сімвалам суверэннай Беларусі. Сярод іх гімн, герб, сцяг, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, Канстытуцыя. У кнізе прадстаўлены і такія сімвалы незалежнасці, як Нацыянальная акадэмія навук, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Вялікі тэатр оперы і балета, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і кінастудыя  «Беларусьфільм». На старонках кнігі можна знайсці і духоўныя сімвалы нацыі — Еўфрасінню Полацкую і яе крыж, Жыровіцкі абраз Божай Маці, Тураўскае Евангелле, Калож-скую царкву і Полацкі Сафійскі сабор, слуцкія паясы.



Важнае месца займаюць і архітэктурныя сімвалы — Палац Незалежнасці, Плошча Перамогі, Нясвіжскі і Мірскі замкі. Многае сказана і пра веліч беларускай прыроды — яе прадстаўляюць буслы і зубры, унікальную прыгажосць і карысць — Нацыянальны парк “Белавежская Пушча”, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Браслаўскія азёры і найпрыгажэйшае возера Нарач.

Ёсць і раздзел, прысвечаны людзям-сімвалам, якія праславілі сінявокую ва ўсім свеце.

Выданне прыйдзецца даспадобы тым, хто цікавіцца гісторыяй і сучаснасцю нашай краіны, — прыезджым і гасцям, моладзі і даросламу пакаленню.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!