Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 3 °C

Працягвае работу “гарачая тэлефонная лінія” Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 26.11.2020

Працягвае работу “гарачая тэлефонная лінія” Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па аказанні дапамогі адзінокім пажылым  жыхарам рэгіёна і людзям з інваліднасцю па дастаўцы лекавых сродкаў і прадуктаў харчавання.

— Мы атрымалі больш двухсот зваротаў, усе просьбы выкананы, — паведаміла загадчык аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфарміравання і прагназавання Няс-віжскага РТЦСАН Надзея Сініцына. — Большая частка просьбаў аб дастаўцы лекаў. Тут да работы падключаюцца валанцёры паліклінікі УЗ “Нясвіжская ЦРБ”: па папярэдняй дамоўленасці яны дастаўляюць або перадаюць рэцэпты, выпісаныя згодна з медыцынскімі паказаннямі, у цэнтральную аптэку. Адсюль, у большасці сваёй,  жыццёва важныя медпрэпараты супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра, сярод якіх і валанцёры  раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, дастаўляюць на пэўны адрас. Наведваючы грамадзян пажылога ўзросту ў перыяд каранавіруснай інфекцыі, яны засцерагаюць жыхароў раёна, нагадваюць аб мерах прафілактыкі ў гэты перыяд, пакідаюць памяткі з рэкамендацыямі.



У сваю чаргу валанцёры прымаюць усе меры бяспекі — выконваюць масачны рэжым, карыстаюцца пальчаткамі, праводзяць апрацоўку  антысептычнымі сродкамі.

«Гарачая тэлефонная лінія» па аказанні дапамогі адзінокім пажылым  жыхарам рэгіёна і людзям з інваліднасцю па дастаўцы лекавых сродкаў і прадуктаў харчавання працуе ў рабочыя дні. Патэлефанаваць, калі вам патрэбна дапамога, можна на нумар — 2-12-27.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!