Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Аб надвор’і на Новы год

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 30.12.2020

Сёння, 31 снежня, сіноптыкі перадаюць воблачнае надвор’е, у другой палове дня — дождж. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 4 м/с. Удзень — 2…3 градусы вышэй за нуль, ноччу — каля 2 градусаў цяпла.

1 студзеня — ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Дзённая тэмпература — 1…2 градусы вышэй за нуль. Паўночна-заходні вецер — 4-6 м/с. Уначы — 0 °С.



У суботу, 2 студзеня, спецыялісты абяцаюць суцэльна воблачнае надвор’е, але без ападкаў. Вецер — пераменных напрамкаў — да 4 м/с. Дзённая і начная тэмпература — каля 0 °С.

Нядзеля таксама чакаецца хмарнай і без дажджу і снегу. +1…+2 °С — удзень. Паўднёва-ўсходні вецер складзе  6 — 8 м/с. Ноччу — да 2 градусаў са знакам “+”.

Захаваюцца тэмпературныя паказчыкі нядзелі і ў панядзелак, 4 студзеня. У другой палове дня чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 7 м/с.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!