Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Адміністрацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і Карпарацыя развіцця Удмурцкай Рэспублікі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

У адпаведнасці з дакументам бакі будуць узаемадзейнічаць у галіне прыцягнення інвестараў, садзейнічаць развіццю прамысловай кааперацыі рэзідэнтаў парку і прадпрыемстваў Удмурцкай Рэспублікі, а таксама аказваць інфармацыйную, кансультацыйную і экспертную падтрымку, праводзіць сумесныя прэзентацыі.

Карпарацыя развіцця Удмурцкай Рэспублікі — дзяржаўны інстытут, створаны ўрадам рэспублікі для прыцягнення інвестыцый, суправаджэння і рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, развіцця інвестыцыйнай інфраструктуры рэгіёна, падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і сацыяльна арыентаваных некамерцыйных арганізацый.



Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень» — асаблівая эканамічная зона з асаблівым прававым рэжымам, размешчаная ў 25 км ад Мінска. У «Вялікім камені» зарэгістраваны рэзідэнты з 14 краін. Прыярытэтныя для парку напрамкі — машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоў-ванне і апрацоўка вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!