Дапамогі на дзяцей павялічацца

Дапамогі на дзяцей у 2021 годзе плануецца павялічыць больш як на 8 %, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у Палаце прадстаўнікоў.

“Дапамогі завязаны на рост заработнай платы. Прагнозныя параметры наступнага года — тэмп росту зарплаты ў намінале 107 %. Таму арыенціровачна з такім жа крокам, нават больш — недзе больш за 108 %, будзе тэмп росту па дапамогах”, — адзначыла Ірына Касцевіч.

Так, у сярэднегадавым выражэнні дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) складзе Br449 на першае дзіця, Br513 — на другое і наступных. Плануецца, што аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці вырасце амаль да Br2,7 тыс., другога і наступных дзяцей — да Br3,8 тыс.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.