Горячие новости

Дні Мінскай вобласці плануецца правесці ў 2021 годзе ў егіпецкім Паўднёвым Сінаі

Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў сустрэўся з губернатарам Паўднёвага Сіная Халедам Фудой. На перагаворах была адзначана зацікаўленасць бакоў у развіцці міжрэгіянальных сувязей у эканоміцы, турызме, адукацыі, медыцыне, культуры і спорце. Пасол праінфармаваў аб стане беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва, а таксама аб планах правесці ў пачатку 2021 года ў Егіпце двухбаковыя мерапрыемствы для актывізацыі турыстычнага абмену.

Губернатар пацвердзіў гатоўнасць прыняць ў 2021 годзе ў Шарм-эль-Шэйху беларускую дэлегацыю ў час Дзён Мінскай вобласці ў Паўднёвым Сінай. Бакі дамо-віліся ў бліжэйшыя месяцы зрабіць канкрэтныя крокі для актывізацыі супрацоўніцтва ў санаторным аздараўленні, перадачы беларускага вопыту і тэхналогій у сферы фізіятэрапіі і бальнеялагічнага лячэння, медыцыне, уключаючы супрацоўніцтва па лініі Міжнароднага шпіталя Шарм-эль-Шэйха і медыцынскай установы Мінскай вобласці.

Акрамя таго, абмяркоўваліся ўсталяванне партнёрскіх сувязяў па лініі вядучых ВНУ, развіццё гандлёвых кантактаў паміж рэгіёнамі, культурны абмен.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!