І зноў — аб прафілактыцы і працаўладкаванні

На базе Сейлавіцкага сельвыканкама прайшло чарговае выязное пасяджэнне назіральнай камісіі пры Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэце на чале з яе старшынёй Аляксандрам Балцянковым.

На пасяджэнні слухалі начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС Дзяніса Дварэцкага, які расказаў аб выкананні даручэнняў, дадзеных на мінулым пасяджэнні. Таксама Дзяніс Мікалаевіч паведаміў аб рабоце з асобамі, якія страцілі сацыяльна-карысныя сувязі і стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Нясвіжскага РАУС.

Пра стан работы ў Сейлавіцкім сельвыканкаме грамадскіх пунктаў аховы правапарадку па папярэджанні правапарушэнняў з боку асоб, якія былі вызвалены з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, далажыў старшыня сельвыканкама       Васіль Чычко.

У канцы пасяджэння камісія правяла прыём асоб, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, маюць судзімасць, схільныя да супрацьпраўных паводзін і маюць патрэбу ў дапамозе па працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі. Іх з’явілася 7 чалавек. З кожным была праведзена тлумачальная работа прафілактычнага характару, прызначаны тэрміны працаўладкавання.

Вельмі хочацца, каб людзі данай катэгорыі, якія прыходзяць на камісію, прымалі да ведама хаця б невялікую частку рэкамендацый і пажаданняў, што ім тут даюць, з большай сур’ёзнасцю і адказнасцю ставіліся да іх выканання. Члены камісіі вядуць вельмі вялікую работу ў дадзеным накірунку, але неабходна, каб і гэтыя асобы зрабілі хоць маленькі крок наперад да лепшага і хоць крышачку дапамаглі сабе самі. Бо толькі разам можна дасягнуць добрых вынікаў.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.