Пятница, 12 Август 2022

154 просмотров
Здоровье, Новости

Лукашэнка: наступны этап процістаяння пандэміі – масавая вакцынацыя насельніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях распрацоўкі процівірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння ўвага ўсяго свету сканцэнтравана на адной праблеме – ліквідацыі ўспышкі пандэміі COVID-19. Для гэтага ва ўсіх краінах прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры, і Беларусь не выключэнне. Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў краіне змагаюцца з распаўсюджваннем каранавіруса “спакойна, як належыць, захаваўшы сістэму аховы здароўя”.

“Апошнія два тыдні мы рэгулярна разглядаем пытанні арганізацыі выяўлення і лячэння ў краіне хворых з каранавіруснай інфекцыяй. Я запрасіў вас для таго, каб абмеркаваць наступны этап процістаяння глабальнай хваробе – масавую вакцынацыю насельніцтва ў мэтах выпрацоўкі так званага калектыўнага імунітэту”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У краіне цяпер абмяркоўваюць магчымасць вытворчасці замежнай вакцыны ад каранавіруса. Акрамя таго, беларускія вучоныя нацэлены на стварэнне ўласнага прэпарату.

“Аднак незалежна ад таго, выйдзем мы на вытворчасць вакцыны ў разумныя тэрміны ці не, хачу, каб грамадства ведала – краіна будзе забяспечана вакцынай, і кожны жадаючы зможа мець да яе свабодны доступ”, – запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Content is protected !!