Мароз да -6 і снег

Сёння, 8 снежня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, ноччу магчымы невялікі снег. Вецер — паўднёва-ўсходні — 7 — 9 м/с, парывы — да 15. Удзень — -6… -5 °С, уначы —  -6 °С.

У сераду — пахмурна, на працягу дня — снег. Вецер захавае прыкладныя паказчыкі аўторка. Дзённая тэмпература — 6…4 градусы ніжэй за нуль, ноччу —  -5… -4 °С.

У чацвер — пахмурна, снег, месцамі — моцны снег. Паўднёва-ўсходні вецер — да 9 м/с, парывы — да 14. Удзень — -3…-2 °С, уначы — -1…0 °С.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.