Сёння, 24 снежня, раніцай чакаецца туман, у першай палове дня — мокры снег, у другой — дождж. Паўднёва-заходні вецер — да 6 м/с. Удзень — 0…+1 °С, ноччу — +1…+3 °С.
У пятніцу дзённая тэмпература складзе 0…+1 °С. На працягу дня прагназуецца невялікі снег. Вецер — паўночна-заходні — 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Уначы — каля 0 °С.
26 снежня паказчыкі тэмпературы і ветру захаваюць параметры папярэдняга дня, абяцаюць сіноптыкі і невялікі снег. Ноччу — -1 °С.
У нядзелю, 27 снежня, спецыялісты перадаюць пахмурнае надвор’е, але без ападкаў. Вецер — паўднёвы — 7 — 9 м/с, з парывамі да 13. Удзень — -1…0 °С, ноччу — +1 °С.
Панядзелак таксама чакаецца без дажджу і снегу. Дзённая тэмпература — 1…2 градусы вышэй за нуль. Паўднёва-ўсходні вецер — да 6 м/с. Уначы — +2 °С.
У аўторак будзе пахмурна і дажджліва. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. +2…+3 °С — удзень, і каля 3 градусаў цяпла ноччу.
Першая палова дня 30 снежня чакаецца дажджлівай. Удзень — +3…+4 °С. Вецер — неістотны. Уначы — +1 °С.
“НН”.