Пацяпленне да +4 °С

У пятніцу чакаецца пахмурнае надвор’е, без ападкаў.   Удзень — +1…+2 °С. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 9 м/с, парывы — да 13. Ноччу — 2…4 градусы са знакам “+”.

5 снежня, сіноптыкі таксама не прагназуюць ападкаў. Захаваецца воблачнасць. Дзённая тэмпература — 3…4 градусы вышэй за нуль. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Уначы — +1…+2 °С.

У нядзелю — воблачна з праясненнямі, без дажджу і снегу. Паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, з парывамі да 12. Удзень — 0…+2 °С, ноччу — -2 °С.

Панядзелак, па дадзеных спецыялістаў, будзе ў асноўным ясным днём. Вецер — пераменным напрамкаў, да 8 м/с. Дзённая тэмпература — -2…0 °С, уначы —      -4…-3 °С.

“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.