Аб беларуска-расійскім вучэнні “Захад-2021”

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны Віктара Хрэніна.

“Мы дамаўляліся нядаўна з вамі аб тым, што вы разам з Расійскай Федэрацыяй дапрацуеце задуму і дэталі будучага беларуска-расійскага вучэння “Захад-2021”. Для мяне гэта сімвалічна, таму што яшчэ маладым афіцэрам мне давялося прымаць удзел у адным з такіх вучэнняў савецкіх узброеных сіл у Віцебскай вобласці па адпрацоўцы новых метадаў вя-дзення вайны”, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што, азнаёміўшыся з задумай будучых вучэнняў, ён убачыў, наколькі рушылі наперад узброеныя сілы. “Тым не менш я прасіў бы вас далажыць, ці ўзгоднены з Расійскай Федэрацыяй нюансы правядзення гэтага вучэння, якая задума. Мы з Прэзідэнтам Расіі даўно прынялі рашэнне, што будзем праводзіць гэта вучэнне”, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У 2020 годзе завершаны чарговы пяцігадовы перыяд будаў-ніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў міністра абароны дасягнутымі вынікамі. “Перш за ўсё мы дамаўляліся аб прывядзенні нашай арміі да пэўнага ўзроўню. Па-другое, мы павінны былі значна ўдасканаліць базу: ваенныя гарадкі, гарнізоны і гэтак далей. І па-трэцяе, узбраенне”, — адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў цэлым праінфармаваны аб рабоце па кожным з напрамкаў, таму яго ў першую чаргу цікавяць перспектывы развіцця Узброеных Сіл. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму кадравых рашэнняў.

БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.