Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 8 °C

Чакаецца невялікі мароз і снег

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 06.01.2021

Сёння, 6 снежня, сіноптыкі абяцаюць невялікі снег, удзень — -2…-1 °С. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 6 м/с. Ноччу — 1 градус ніжэй за нуль.

У чацвер слупок тэрмометра пакажа каля 0 °С, раніцай — туман, у другой палове дня — ападкі ў выглядзе снегу. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня.



8 снежня на працягу дня спецыялісты абяцаюць снег і воблачнае надвор’е. Дзённая тэмпература — 0 °С, уначы — -1 °С. Паўднёва-ўсходні вецер складзе 6 — 8 м/с, з парывамі да 11.

У суботу тэмпература  будзе вагацца ў межах -2…-1 °С. Захаваецца воблачнае надвор’е і ападкі ў выглядзе снегу. Вецер — паўночны — да 6 м/с.

Невялікі снег абяцаюць сіноптыкі і ў нядзелю, 10 снежня.    Удзень — -2 °С, ноччу — да 3 градусаў марозу.

У панядзелак ападкі не спыняцца, чакаецца снег. Вецер пераменных напрамкаў да 7 м/с. Паказчыкі тэмпературы будуць адпавядаць папярэдняму дню.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!