Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 4 °C

І вось ужо 40 дзён…

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 15.01.2021

Мінуў чарговы Новы год са звыклым, але доўгачаканым пахам хваёвых галінак, позняй святочнай вячэрай, стрэламі феерверкаў і, што асабліва прыемна, пульхнаю коўдраю снегу ды шмат чым яшчэ. Адно застаецца нязменным: няўмольна ляціць час. Прабягаючы ў памяці па самых розных падзеях 2020 года, сярод якіх найбольшымі з’яўляюцца хваробы і развітанні з рознымі людзьмі, спыняюся ў думках на тым, што самай нечаканай і балючай была смерць Ігара Мадэставіча Богуша.



Яскравае сведчанне таму — два нумары “Нясвіжскіх навін”, з першымі старонкамі, прысвечанымі адыходу з жыцця гэтай выбітной асобы. Мяне здзівіў не памер артыкулаў, а глыбокая духоўнасць іх зместу, якая зацьмі-ла сухія афіцыйныя звесткі пра працоўны шлях і шматлікія ўзнагароды доктара Богуша.

Успомнілася прымаўка “Бог тройцу любіць” і захацелася на зыходзе 40 дзён пасля развітання з ім падзяліцца на старонках “раёнкі” некаторымі ўспамінамі і разважаннямі.

Мяне асабіста з Ігарам Мадэставічам звязвала штосьці не зусім адпаведнае слову “сяброўства”, прынамсі па той простай прычыне, што пры нашым агульным захапленні валейболам і частых іншых сустрэчах за дзясяткі гадоў у нас не было ніводнага агульнага застолля. Ды і звыклая схема: “доктар, аперацыя — пацыент, каньяк” у нас назіралася толькі ў тым, што, калі я наведваў загадчыка хірургіі ў вольную хвіліну, ён заўжды частаваў мяне кавай ці гарбатай. Пальцаў адной рукі хопіць, каб назваць імёны людзей, з якімі мне было так лёгка пачынаць і весці гутарку на працягу амаль паўстагоддзя жыцця. Тэмы маглі быць самымі рознымі, толькі чамусьці нас ніколі не цягнула ў палітыку. Погляды і ацэнкі заўжды былі даволі рознымі, але гэта не прыводзіла да спрэчак і непаразуменняў.

Наадварот — у гэтым была неўтаймоўная цікавасць. Многае са сказанага Мадэставічам перабіралася ў мае кнігі, і ён як адзін з першых чытачоў з задавальненнем гэта адзначаў.

У другой палове 90-х гадоў з дапамогай французскіх сяброў я займаўся арганізацыяй паездак беларускіх юнацкіх каманд па хакеі і баскетболе на міжнародныя турніры, якія праходзілі ў Парыжы. Пры першай жа магчымасці я ўнёс у спіс дэлегацыі доктара Богуша, пажартаваўшы, што здымак Эйфелевай вежы будзе нічога не варты без легендарнай барады горада Нясвіжа.

Прыпыніўшыся ў нямецкім гарадку, мы пайшлі мяняць валюту. Ля першага ж акенца банка мне сказалі, што абслугоўваюць толькі сваіх сталых кліентаў. Тое ж самае чакала нас і ля другога. Тут я адчуў, што справа не столькі ў нашым кліентскім статусе, колькі ў нашых спартыўных касцюмах — улюбёнай вопратцы сумніўных асоб з былога СССР.

— Справа — дрэнь, — сказаў я. — Застаецца нам або ісці ў аўтобус ды пераапрануцца, або шукаць цырульню ды пагаліць, Мадэставіч, тваю чачэнскую бараду. Тут табе ўжо не Нясвіж і яшчэ не Парыж.

Потым я падаўся яшчэ да аднаго акенца, і звярнуўся да маладзіцы па-французску. На шчасце, яна мяне зразумела і, пэўна, падумала, што занадта будзе для сумніўных асоб з былога СССР размаўляць на некалькіх еўрапейскіх мовах, і размяняла пэўную суму даляраў на маркі.

Мадэставіч выдатна справіў-ся з абавязкамі лекара, заваяваў усеагульную павагу сваім адмысловым гумарам і асабліва вызначыўся тым, што не прымаў ніякага ўдзелу ў мітусні пад назвай “шопінг”. Яго не цікавілі французскія віны, нямецкая бытавая тэхніка ці польскія адзенне і абутак. Здаровы баланс паміж духоўным і матэрыяльным заўжды быў уласцівы гэтаму неардынарнаму чалавеку.

Вяртаючыся да нашых цікавых гутарак, я павінен з жалем адзначыць, што мала знаходзі-лася месца і часу на абмеркаванне асноўных палажэнняў Бібліі — не проста самай распаўсюджанай кнігі на зямлі, а менавіта Слову Божаму.

Працытую прыгожыя радкі з некралога, прысвечанага І. М. Богушу: “Мы живем один раз, но почему-то живем так, будто уверены в том, что будем жить вечно… И, наверное, кто-то Свыше, забирая других ТУДА, помогает нам переосмыслить и начать ценить то, что имеем ЗДЕСЬ…”

Наконт таго, што “жывем адзін раз…” Біблія менавіта так і сцвярджае: “І як чалавекам наканавана аднойчы памерці, а потым суд, так і Хрыстос, аднойчы прынёс Сябе ў ахвяру, каб узяць на сябе грэх многіх, у другі раз прый-дзе не дзеля ачышчэння граху, а дзеля тых, хто чакае Яго ў збавенне”.

А тое, што мы будзем жыць вечна, вынікае са слоў, што чалавек створаны па вобразе і падабенстве Божым. Сапраўды, чалавек створаны, па-першае, вечным, і душа яго непазбежна пойдзе на суд, а цела вернецца ў зямлю. Па другое, чалавек, як і Госпад Бог, вольны ва ўсялякім сваім выбары: верыць ці не верыць, жыць па сваіх прыхацях ці па патрабаваннях Закону Божага.

Радаснае і суцяшальнае слова знаходзім у першым пасланні апостала Яна: “Гэта напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага”. Ісус Хрыстос гарантыя таго, што вернік атрымае новае цела і белае адзенне і ўвойдзе ў вечны горад. Астатнія таксама атрымаюць новыя целы, але іх чакаюць вечныя пакуты.

У заключэнне скажу, што ў маім сэрцы цепліцца надзея на радасную сустрэчу з Ігарам Мадэставічам Богушам, чаго я шчыра жадаю і ўсім тым, каму патрапяць на вочы гэтыя радкі.

Уладзімір Бруй,

пісьменнік.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!