Наперадзе — моцныя маразы

Сёння, 15 студзеня, сіноптыкі абяцаюць невялікі снег. Удзень — -17…-16 °С. Вецер — паўночны, да 7 м/с. Уначы —           -21…-18 °С.

У суботу таксама чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе снегу. Раніцай — туман. Дзённая тэмпература — 15…14 градусаў ніжэй за нуль. Паўночна-заходні вецер складзе 3 — 5 м/с. Ноччу — -19…-18 °С.

У нядзелю спецыялісты перадаюць яснае надвор’е, без ападкаў. Удзень — -16…-15 °С, уначы — -19…-18 °С. Вецер — пераменных напрамкаў, да 4 м/с.

18 студзеня надвор’е будзе воблачным, у першай палове дня — снег. Паўночна-заходні вецер — да 4 м/с. Дзённая тэмпература — -16…-13 °С, ноччу — -15…-14 °С.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.