Невялікія маразы і снег

Сёння, 26 студзеня, на працягу дня сіноптыкі абяцаюць невялікі снег. Удзень і ноччу — каля 1 градуса ніжэй за нуль. Вецер — паўночна-заходні — 10 — 12 м/с, парывы — да 17.
У сераду характар надвор’я не зменіцца: чакаецца снег, воблачнасць і невялікія маразы: -1 °С — удзень, -2…-1 °С — уначы. Вецер — пераважна заходняга напрамку, каля 11 м/с, магчымы парывы да 15.


Чацвер спецыялісты абяцаюць менш ветраным: хуткасць складзе каля 6 м/с. Захаваецца хмарнасць і ападкі ў выглядзе снегу. Дзённая тэмпература — -2 °С, ноччу — да 4 градусаў марозу.
“НН”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.