Пачынаецца вакцынацыя медработнікаў

Пачынаецца вакцынацыя медыцынскіх работнікаў Беларусі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. “Ужо сёння ўстановы аховы здароўя атрымліваюць партыі вакцын “Спадарожнік V” для вакцынацыі медработнікаў — тых, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. Перш за ўсё плануецца прышчапіць 2 тыс. 285 медработнікаў Мінска, 3 тыс. 460 — Брэсцкага рэгіёна, 3 тыс. 260 — Віцебскага, 4 тыс. 365 — Гомельскага, 1 тыс. 735 — Гродзенскага, 1 тыс. 610 — Магілёўскага, 2 тыс. 485 — Мінскай вобласці. Каля 800 доз для медработнікаў рэспубліканскіх устаноў”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.

У Міністэрстве адзначылі, што практыка пачатку вакцынацыі з медыцынскіх работнікаў — агульнасусветная. Усе пытанні захавання халадовага ланцуга адпрацаваны.

БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.