Пацяпленне, мокры снег і дождж

Сёння, 22 студзеня, чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер — паўднёвы — 5 — 7 м/с, парывы — да 13. Удзень — +1…+2 °С, ноччу — 2 градусы вышэй за нуль.

У суботу — воблачнае надвор’е, удзень і ноччу прагназуецца дождж. Паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, з парывамі да 11. Дзённая і начная тэмпературы складуць 1…2 градусы цяпла.

У нядзелю — ападкі: на працягу дня магчымы мокры снег і дождж. Вецер — пераменных напрамкаў — да 9 м/с. Удзень — 0…+1 °С, уначы — +1 °С.

Снег, месцамі моцны, спецыялісты абяцаюць у панядзелак, 25 студзеня. Удзень — 0…+1 °С. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Ноччу — -1 °С.

“НН”.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.