Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 сту-дзеня нумар 24.
Згодна з зацверджанымі заданнямі на бягучы год, з 4 млн кв.м агульнай плошчы жылля ў Брэсцкай вобласці будзе пабудавана 590 тыс. кв.м, у Віцебскай — 330 тыс. кв.м, у Гомельскай — 500 тыс. кв.м, у Гродзенскай — 420 тыс. кв.м, у Магілёўскай вобласці — 360 тыс. кв.м. У беларускай сталіцы плануецца ўзвесці 600 тыс. кв.м жылля. Самае вялікае заданне атрымала Мінская вобласць, ёй трэба будзе пабудаваць 1,2 млн кв.м, у якія ўвахо-дзяць 150 тыс. кв.м у горадзе-спадарожніку Смалявічах для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску. За гэта будаўніцтва будзе адказваць Мінгарвыканкам.
У цэлым па краіне будаўніцтва індывідуальнага жылля павінна скласці не менш за 40 працэнтаў ад уводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы.
БелТА.