Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Пра Беларусь і народнае адзінства

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што толькі разам беларускі народ можа захаваць зямлю,

на якой жыве і дзе трэба жыць будучым пакаленням. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы

ў свята Божага нараджэння храм у Мінску.

“Нам трэба ўзяць у рукі галаву і задумацца аб нашай будучыні. Менавіта ў гэты святы дзень Ён (Гасподзь. — Заўвага БелТА) адтуль папярэджвае нас,  — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Ён нас папярэджвае, каб мы думалі аб будучыні, думалі аб будучыні нашых дзяцей. Гэта вельмі актуальна і вельмі важна. Мы павінны разумець, што толькі разам можам выратаваць гэты кавалак зямлі, і нашы дзеці змогуць пасля нас жыць сваім розумам на сваёй зямлі. У навагоднім пасланні я ўжо сказаў аб гэтым, што мы можам страціць тое, што ёсць. І самае страшнае — мы можам гэта страціць незваротна”.



“Мы зноў вернемся да таго, як жылі папярэднія пакаленні. Пасля 1917-га, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, да яе. Ну не хочам мы, я гэта добра ведаю, каб нашы дзеці хадзілі ў лапцях і зноў пад бізуном. Ну не патрэбна нашым дзецям гэта!” — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крыжаўзвіжанская царква, якую ён наведаў у гэта свята, перш за ўсё помнік усім тым савецкім людзям і воінам — 80 тысячам — якія загінулі ў гэтым месцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. “Гэта людзі, якія не здрадзілі, якія не здаліся. Гэта людзі, якія змагаліся і гінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта вельмі важна для нас цяпер. Уся наша Беларусь, як я часта кажу, — помнік той вайне. Ну не павінны мы, беларусы, нават у дробязях гераізаваць нацызм. Не павінны мы! У імя памяці аб тых загінулых. Мы павінны свята шанаваць тых людзей, дзякуючы якім сёння жывём”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга пабудаваны ў 2020 годзе на вуліцы Ціміразева. Новы храм мяжуе з мемарыяльным комплексам “Масюкоўшчынскі лагер смерці”. Комплекс з’яўляецца месцам для памінання больш як 80 тысяч пахаваных ваеннапалонных і мірных савецкіх грамадзян, закатаваных у нямецкім канцлагеры ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!