Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

“Трэба мабілізаваць усё тое, што ёсць”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца. Паводле слоў Прэзі-дэнта, вынікі работы вобласці хоць і нельга назваць уражваючымі, але яны дастаткова высокія.

Ён пацікавіўся ў Леаніда Зайца, што яшчэ неабходна зрабіць, каб Магілёўская вобласць прыбавіла ў сваім развіцці. Пры гэтым, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, трэба ўлічваць, што гэты год асаблівы. “Акрэсленасцей ніякіх няма: мы не ведаем, як будзе развівацца сусветная эканоміка (вельмі вялікі спад), як будзе развівацца пандэмія, якая ўплывае не толькі на розумы лю-дзей, але і на эканоміку, як у свеце пойдуць глабальныя працэсы, — вы бачыце, якая турбулентнасць нават у апоры дэмакратыі. Таму шмат неакрэсленасцей, і гэта ўсё трэба ўлічваць. І абмежаванасць сродкаў, і пэўны націск з усіх бакоў: знутры, звонку. Мы, вядома, на калені не ўпадзём (гэта адназначна), але ў развіцці мы гэта павінны ўлічваць. Трэба мабілізаваць усё тое, што ёсць, а потым брацца за нешта новае. Будзем зыходзіць з гэтага”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Леанід Заяц расказаў, што на кантролі ў Магілёўскім аблвыканкаме знаходзіцца 188 даручэнняў Прэзідэнта. Іх выкананне і было абмеркавана на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

“Па выніках работы за 2020 год валавы рэгіянальны прадукт Магілёўскай вобласці склаў 100,9 працэнта. Гэта самы лепшы вынік па рэспубліцы”, — расказаў губернатар журна-лістам.

Пры гэтым аб’ёмы вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак павялічыліся на 5,5 працэнта ў параўнанні з 2019 годам, у сельскагаспадарчых арганізацыях — на 8,8 працэнта. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў вобласці перавысіў Br10 млрд, аб’ёмы вытворчасці выраслі на 3,4 працэнта. У тым ліку за кошт гэтых вынікаў заработная плата па вобласці павялічылася ў сярэднім на 13,2 працэнта.

Па інфармацыі БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!