Трэба параіцца

“Веча — гэта агульны сход  дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх  і дзяржаўных спраў. 

Гэта — прыклад прамой дэмакратыі

(прамога ўдзелу грамадзян у вырашэнні пытанняў жыцця дзяржавы),  прыклад самакіравання”.

З гісторыі Беларусі.

Добрая традыцыя — пры вырашэнні самых важных пытанняў дзяржавы звяртацца да меркавання народа. Іменна так і зрабіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, калі трэба было вызначыцца са шляхам далейшага развіцця маладой суверэннай дзяржавы. Як справіцца з усімі выклікамі — палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі? Як утаймаваць інфляцыю, папоўніць бюджэт, даць людзям работу, зарплату і тавары? Як наладзіць жыццё беларусаў пасля распаду СССР? Шукаць адказы на гэтыя пытанні было вырашана разам, на першым Усебеларускім народным сходзе, які прайшоў у Мінску 19-20 кастрычніка 1996 года. Сход прыняў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на першую пяцігодку — 1996 — 2000 гг. У ёй асабліва падкрэсліваліся тры галоўныя напрамкі: экспарт, будаўніц-тва жылля і развіццё аграпрамысловага комплексу.

Сярод дэлегатаў народнага веча, вылучаных працоўнымі калектывамі нашага раёна, былі галоўны інжынер ААТ “Нясвіжскі льнозавод” Георгій Маскалік, ва-дзіцель калгаса “Новае жыццё” Сяргей Карачун, старшыня калектыўна-долевага прадпрыемства “Беларусь” Іван Кузьміч, загадчык хірургічнага аддзялення раённага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання Ігар Богуш, настаўніца СШ № 1 г. Нясвіжа Зоя Мастоўская, тэхнік-асемянатар калгаса “17 верасня” Вольга Пакумейка, электрык Сноўскага крухмальнага завода Іосіф Рымашэўскі, член раённага савета ветэранаў вайны, працы, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў, пенсіянер Георгій Халецкі і іншыя.

Пасля сходу яго ўдзельнікі дзяліліся сваімі думкамі. Вось што падкрэсліў старшыня КДП “Беларусь” Іван Ільіч Кузьміч: “Мяне, як аграрніка, у першую чаргу хвалюе пытанне продажу і куплі зямлі. Наша шчасце, што не развалілі мы калектыўныя гаспадаркі. Як бы цяжка ні было, а разам усё ж лягчэй зямлю засеяць, ураджай сабраць, гаруча-змазачныя матэрыялы, тэхніку набыць. І ў той жа час калгасы на даным этапе зжылі сябе. Патрэбна змена формы ўласнасці. Гэтыя думкі дакладна акрэслены і ў выступленні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Асабіста я за тое, каб у нашай краіне была як калектыўная, так і прыватная форма гаспадарання…

Усебеларускі народны сход пакінуў добрае ўражанне, усяліў веру ў дзень заўтрашні. Спадзяюся, што ўсё ў нас з цягам часу будзе добра. Пры ўмове, што навя-дзём дысцыпліну і парадак”.

Гэтую веру раздзяляў з ім і дэлегат сходу старшыня райкама прафсаюзаў работ-нікаў АПК Аляксандр Міхайлавіч Ашыхмін: “Галоўнае — каб знікла канфрантацыя, а ўсталяваліся згода, аб’яднанне інтарэсаў па вывадзе краіны з цяжкага становішча і па мірным вырашэнні ўсіх праблем”.

“Свае праблемы трэба рашаць самім. І не шляхам кан-франтацыі, а памяркоўнымі мерамі, разумным кіраваннем”, — такой была думка дэлегата сходу начальніка ПМК-23 Міхаіла Міхайлавіча Пілішчыка.

Вярнуўшыся з першага Усебеларускага народнага сходу ў свае калектывы, яго ўдзельнікі стараліся давесці яго рашэнні, яго настрой да кожнага працаўніка. Прыступілі да канструктыўнай, стваральнай работы, паказваючы астатнім добры прыклад.

Калектыўныя намаганні беларусаў, якія будавалі маладую суверэнную дзяржаву, прынеслі некаторы плён ужо ў першай пяцігодцы. У 2000 годзе валавы ўнутраны прадукт краіны павялічыўся больш чым на трэць, экспарт — з 5 да 8 мільярдаў долараў, так ужо не галапіравала  інфляцыя, скараціўся дэфіцыт бюджэту.

А рада з грамадствам, з народам стала запатрабаванай. Зараз мы ўступілі ў шостую пяцігодку. І як будзе развівацца Беларусь, вырашаць дэлегаты ад народа на шостым Усебеларускім сходзе 11-12 лютага.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

член беларускага саюза журналістаў.

Распечатать

 

Трэба параіцца: 1 комментарий

  • 18.01.2021 в 20:30
    Permalink

    А как же журналистская солидарность?
    Ваши коллеги сидят в тюрьмах, задерживаются!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.