Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

Завяршылася акцыя “Нашы дзеці”

Нясвіжскія навіны 3 года назад 1 0

Пост опубликован: 12.01.2021

Акцыя “Нашы дзеці” дорыць увагу, дабрыню і душэўнасць. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў інтэрв’ю праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ. “З улікам інфарматызацыі нашага грамадства, вядома, трансфармуюцца і віды падарункаў. Цяпер пераважаюць у першую чаргу камп’ютары, ноўтбукі, шматфункцыянальныя ўстройствы, мультыборды. Але самае галоўнае — увага, дабрыня, душэўнасць, шчырасць дарослых”, — лічыць Ігар Петрышэнка.



На яго думку, акцыя “Нашы дзеці” — самае шчырае, душэўнае мерапрыемства, якое праводзіцца ў краіне ўжо на працягу 25 гадоў. “Самае галоўнае — не даводзяцца нейкія разнарадкі, не даюцца нейкія дадатковыя ўказанні. Гэта ідзе па жаданні”, — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
БелТА.

1 Comment

1 Comment

  1. Удзельнікі цімураўскага і валанцёрскіх атрадаў сабралі сувеніры і канцылярскія тавары для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. А удзельнікі валанцёрскага атрада “Добрыя сэрцы” правялі цікавую забаўляльную праграму “Сустракаем Новы год разам!” з выхаванцамі дашкольных груп. Дапоўнілі творчыя справы акцыі “Ад усёй душы”, “Падарунак – дзецям”. Ад дабрачынных спраў не засталіся ў баку і вучні пачатковых класаў. Усе яны працавалі ў творчай майстэрні “Маленькія чарадзеі”. Дзеці рыхтавалі паштоўкі, сувеніры да навагодніх святаў для дзяцей з прыёмных, апякунскіх, шматдзетных сем’яў. Пярвічная арганізацыя “Беларускі саюз жанчын” правяла “Віншавальны марафон”, у час якога былі ўручаны падарункі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмнай і апякунскай сем’ях.

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!