Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 10 °C

Аб суверэнітэце дзяржавы

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 01.02.2021

Суверэнітэт — гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы, гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са студэнцкай моладдзю.

“Суверэнітэт — гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы. Гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Пытанне нашага грамадзянскага статусу, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іх будучыню вызначалі замежныя палітыкі”.



У той жа час кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў студэнтаў, ці разумеюць яны, якіх велізарных намаганняў каштуе такая палітычная самастойнасць. “Ці шмат вы ведаеце краін у свеце, якія такія ж невялікія і не багатыя на рэсурсы, як наша, але змаглі замацавацца на міжнароднай арэне як самадастатковая і моцная дзяржава? — спытаў ён. — Гэта значыць, мы не сталі на калені, ні пад каго не прагнуліся, таму нас і нахіляюць. Гэтак жа, як цяпер пачалі нахіляць Расію”.

Прэзідэнт прызнаўся, што яму цікава пачуць, якім моладзь бачыць свой удзел у пытаннях умацавання гэтых пазіцый, ці разумее, як яна патрэбна краіне, як важны яе поспехі для захавання дзяржаўнасці. “Я цвёрда веру, што вы і толькі вы будзеце гаспадарамі роднай зямлі, што, дзе б ні апынуліся, будзеце з гонарам гаварыць: “Я беларус!” І тое, што вы мяне запрасілі на гэту размову, умацоўвае маю веру ў гэта”, — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!