Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Памылкі дзяцей — адказнасць дарослых

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

На мінулым пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх было разгледжана 3 справы. Дзве першыя з іх тычыліся непаўналетніх, якія здзейснілі адміністратыўныя правапарушэнні, а трэцяя была прысвечана праблемнай сям’і.

Першым разглядалася справа 17-гадовага жыхара Нясвіжа, які не заплаціў у магазіне “Санта” за дзве каробкі піцы. Хлопец патлумачыў, што падчас размовы па тэлефоне задумаўся і проста забыўся заплаціць, пайшоўшы на выхад міма касы. Праз некалькі метраў ад магазіна яго дагнаў ахоўнік. На тлумачэнні юнака і яго прапанову выправіць сваю памылку і заплаціць за тавар, ён не звярнуў увагі і выклікаў міліцыю.



Выслухаўшы маладога чалавека, яго бацьку і педагога ўстановы, дзе ён вучыцца, улічыўшы вельмі добрую характарыстыку з месца вучобы, камісія палічыла, што выпадак у магазіне быў хутчэй непаразуменнем, чым правапарушэннем, і вынесла хлопцу папярэджанне, патлумачыўшы, што на будучыню трэба быць больш уважлівым і што з ім некаторы час у любым выпадку бу-дзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Другі выпадак, звязаны з непаўналетнім, тычыўся з’яўлення на вуліцы ў цёмны час сутак без флікера. 16-гадовы жыхар г.п. Гарадзея, які вучыцца ў Баранавіцкім эканоміка-юрыдычным каледжы, атрымаў папярэджанне.

Што да праблемных сем’яў, то тут “героем” дня стала 30-гадовая жыхарка Юшавіч, якая мае двух маленькіх дзяцей — паўтарагадовага і 4-месячнага ўзросту, якія нарадзіліся без заключэння шлюбу бацькамі. Маці ўжо была пазбаўлена бацькоўскіх правоў у адносінах да двух сваіх старэйшых дзяцей і, мяркуючы па ўсім, не збіраецца выпраўляцца — мае негатыўную характарыстыку з месца жыхарства, не надае належнай увагі дзецям, ізноў злоўжывае спіртным, нягледзячы на пройдзенае ўвосень лячэнне. На думку ўрача-нарколага, жанчыне неабходна праходзіць стацыянарнае лячэнне ад алкагалізму, інакш добрага выніку не будзе. Пасля разгляду яе справы камісія вынесла рашэнне аб адабранні дзяцей і размяшчэнні іх на дзяржзабеспячэнне ў прыёмную сям’ю на паўгода. За гэты час гора-маці або выправіцца, або страціць сваіх дзяцей назаўсёды. Выбар — за ёю.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.              

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!